У Камітэце па міжнародных справах сойму Літвы адбыўся круглы стол, тэмай якога былі парушэньне правоў чалавека ў Беларусі і супрацоўніцтва з дэмакратычнымі сіламі. У дыскусіях удзельнічалі прадстаўнікі Міністэрства замежных спраў Літвы, кіраўнікі дыпляматычных місій краінаў Эўразьвязу і NATO. На гэтым паседжаньні літоўскі сойм прызнаў стварэньне «Беларускага бюро грамадзкага і палітычнага прадстаўніцтва ў Літве».
Беларускае бюро ў Літве прапанавалі стварыць грамадзкія актывісты, якія апынуліся па-за межамі Беларусі пасьля падзеяў 19 сьнежня ў Менску — гэта прадстаўнікі штабоў шэрагу апазыцыйных кандыдатаў у прэзыдэнты.
Мэту адкрыцьця «Беларускага бюро грамадзкага і палітычнага прадстаўніцтва ў Літве» тлумачыць адзін з чальцоў аргкамітэту, сябра выбарчага штабу Ўладзмера Някляева Алег Мяцеліца:
«Гэтае бюро скіраванае на дапамогу ня толькі тым людзям, якія выехалі і застаюцца ў Літве, але гэта палітычная пляцоўка і для беларускіх палітычных сілаў. У лісьце ў МЗС Літвы мы тлумачылі, што ёсьць шмат рэчаў, якія можна рабіць у Літве і нельга ў Беларусі: сходы, зьезды, іншую працу. Да прыкладу, цяжка ўварвацца ў гэты офіс, зрабіць тут ператрус і прыцягнуць нейкага да адказнасьці».
Заснавальнікі Беларускага бюро грамадзкага і палітычнага прадстаўніцтва ў Літве кажуць, што прадстаўнікі эўрапейскай супольнасьці зацікаўленыя ў тым, каб Беларусь стала часткай дэмакратычнай Эўропы. І сьведчаньнем гэтаму — сёньняшняя сустрэча ў сойме Літвы, лічыць сябра аргкамітэту Ігар Каваленка:
«Яны добра абазнаныя ў сытуацыі, якая склалася ў Беларусі. Яны таксама разумеюць, што афрыканскія падзеі могуць паўтарыцца і ў Беларусі. Каб не дапусьціць такіх ахвяр, яны праз нас, празь іншыя структуры спрабуюць паўплываць на Лукашэнку, каб гэтая афрыканская сытуацыя ў Беларусі ўсё ж ня здарылася».
Як паведамляюць сябры «Беларускага бюро грамадзкага і палітычнага прадстаўніцтва ў Літве», найбліжэйшым часам яны плянуюць правесьці сустрэчу з прадстаўнікамі апазыцыйных палітычных партый і дэмакратычных рухаў зь Беларусі, каб наладзіць далейшую супольную працу.
Намесьнік старшыні партыі БНФ Рыгор Кастусёў выказаўся пра пэрспэктыву працы Беларускага бюро ў Вільні так:
«Тое, што літоўскі бок прыняў такое рашэньне — гэта важна. Зь іншага боку, літоўцы апошнім часам нас крыху зьдзіўляюць, асабліва прэзыдэнт. Сёньня такое рашэньне прынятае, а заўтра, магчыма, будзе і іншае. Бо і падчас прыезду ў Беларусь прэзыдэнт казала адно, а калі вярнулася ў Літву, то казала іншае. Таму я крыху асьцярожна стаўлюся. І наколькі эфэктыўнай будзе праца гэтага камітэту, мне пакуль цяжка сказаць».