Орган палітычнага прадстаўніцтва неабходны, каб працягнуць дзейнасьць тых актывістаў, якія працавалі ў штабах былых кандыдатаў у прэзыдэнты, а цяпер апынуліся па-за межамі Беларусі, заяўляе Юры Алейнік, давераная асоба Ўладзімера Някляева.
“Мы кажам пра тое, што ў Беларусі ўлада нелегітымная, значыць павінны быць нейкія легітымныя структуры, якія павінны прадстаўляць Беларусь. Мы, знаходзячыся тут і маючы пэўны статус яшчэ з выбарчай кампаніі, гатовыя ўзяць пэўную адказнасьць размаўляць з тутэйшымі палітыкамі, тутэйшымі дыпляматамі. Гэта дапамога людзям, якія знаходзяцца па розных краінах і хочуць ня толькі адседжвацца, а хочуць дзейнічаць. Людзі будуць прыяжджаць у Вільню й працягваць сваю дзейнасьць. Зразумела, мы будзем яе каардынаваць з тымі, хто знаходзіцца ў Беларусі, бо іх дзейнасьць -- галоўная. Наша дзейнасьць гэта дапамога ім”.
За межы Беларусі пасьля прэзыдэнцкіх выбараў выехала больш за семдзесят актывістаў, кажа Ігар Каваленка, давераная асоба Ўладзімера Някляева:
“Мы кантактуем з іншымі групамі ў Польшчы, Галяндыі, Швэцыі, ва Ўкраіне, а таксама ў Бэрліне, Празе, каб была аднолькавая пазыцыя да гэтага рэжыму, гэтай каранаванай асобы”.
Грамадзкі актывіст з Бялынічаў Алег Мяцеліца дадае:
“Пакуль што ніхто з тых колаў у іншых краінах пра якія мы ведаем ня просіць палітычнага прытулку і гэта дужа файна. Настрой пакуль такі – як мага даўжэй трымацца на візе. Потым яе пажадана працягнуць. Але па першым жа сыгнале вяртацца ў Беларусь”.
Кожны з уцекачоў выбіраўся ў замежжа сваім шляхам. Што павінна адбыцца ў Беларусі, каб яны вярнуліся на радзіму?
Мяцеліца: “Павінны быць спыненыя ўсе крымінальныя справы й людзей выпусьціць з турмаў – гэта будзе першы сыгнал і шмат людзей вернецца назад”.
Алейнік: “Гэта будзе сыгналам, што ў Беларусі знаходзіцца бясьпечна, бо лепей быць за межамі краіны, але дзейнічаць, чым быць там і сядзець у турме.”
Меркаваньне Ігара Каваленкі: “Павінны адбыцца новыя выбары, але без Лукашэнкі”.