Вырак Васілю Парфянкову камэнтуе іншы абвінавачаны за Плошчу, кіраўнік ініцыятыўнай групы Ўладзімера Някляева Андрэй Дзьмітрыеў.
— Чатыры гады зьняволеньня строгага рэжыму атрымаў актывіст вашай ініцыятыўнай групы Васіль Парфянкоў. Пра што, на вашую думку, сьведчыць гэты скоры і строгі прысуд?
— Па-першае, трэба разумець, што ўсе прысуды, якія будуць прынятыя па любым чалавеку з Плошчы, — гэта палітычныя рашэньні. Яны выкліканыя палітычнымі матывамі. Думаю, што мы зараз бачым, як уада спрабуе паказаць, што ніякія санкцыі, ніякі ўплыў на яе немагчымы. Тое, што яна абрала, яна будзе рабіць, нягледзячы ні на што.
— Вы адсочвалі сам працэс?
— Так
— Гэта ваш актывіст, ваш валянтэр… Як вы лічыце, што на працэсе высьветлілася праўдзівага і непраўдзівага?
— Справа ня ў тым, што праўдзіва, а што не, хаця там казалі ў прынцыпе звычайныя рэчы: так, Парфянкоў быў актывістам, так, ён зьбіраў подпісы за Някляева, рабіў нейкія акцыі, але за гэта не атрымліваюць 4 гады строгага рэжыму. Што тычыцца біцьця шкла, што зьяўляецца асноўным абвінавачваньнем, то гэта можна кваліфікаваць не як масавыя беспарадкі, а як хуліганства. І тады гэта іншы артыкул і іншыя прысуды. Але таксама трэба ўлічваць, што гэта суд першай інстанцыі. Улада разумее, што будзе апэляцыя, і гэта такое ўцягваньне ў даўгую гульню. Гарадзкі суд ці Вярхоўны суд могуць гэта скасаваць, цалкам памяняць. Гульня працягваецца, і гэта толькі пачатак.
— Вы таксама адзін з абвінавачаных у рамках гэтай справы. Якія высновы для сябе вы зрабілі з сёньняшняга прысуду?
— Ніякіх. Гэта палітычная справа і па ёй будуць прымацца палітычныя рашэньні. І адно рашэньне не дае магчымасьці рабіць высновы па іншым. Па кожным будзе прымацца сваё рашэньне.