Ці ёсьць доказы таго, што была змова дзеля захопу ўлады, што яе фінансавалі з-за мяжы і што названыя сумы адпавядаюць рэчаіснасьці? Людзі, згаданыя ў сёньняшняй выкрывальніцкай публікацыі прэзыдэнцкай газэты «Советская Белоруссія», камэнтуюць прыведзеныя ў артыкуле зьвесткі.
Да большасьці з тых, хто згаданы ў артыкуле газэты адміністрацыі Лукашэнкі, зьвярнуцца немагчыма, бо яны за кратамі, а іх адвакаты на пытаньні журналістаў адносна справы не адказваюць, спасылаючыся на падпіскі аб неразгалошаньні. Гэта экс-кандыдаты ў прэзыдэнты Ўладзімер Някляеў, Андрэй Саньнікаў, Мікалай Статкевіч і Алесь Міхалевіч, якіх трымаюць у ізалятары КДБ. Тое самае тычыцца Аляксандра Фядуты, Сяргея Вазьняка, Зьмітра Дашкевіча — актывістаў перадвыбарчых штабоў, якія таксама апынуліся за кратамі. Са згаданых у артыкуле экс-кандыдатаў удалося дазваніцца да Яраслава Раманчука:
«Гэта мне нагадвае раман Дэна Браўна „Код да Вінчы“ — гэта такі беларускі „Код да Вінчы“, які напісаны беларускімі невядомымі пісьменьнікамі дзеля таго, каб прыцягнуць увагу ўлады да дэмакратычнай тэматыкі, да тых падзей, якія былі 19 сьнежня. Таму гэта складана камэнтаваць. Што да грошай, то я б сам хацеў, каб такія грошы ў мяне былі, але, на жаль, такога не было. А тыя пошукі, якія вяліся, гэта былі ня пошукі грошай, а тлумачэньне сытуацыі, таго, што адбываецца ў Беларусі, якая пазыцыя Аб’яднанай грамадзянскай партыі і мая асабістая ў той палітычны момант. На жаль, у нас не было тых крыніцаў фінансаваньня, пра якія піша невядомы аўтар».
Нагадаю, пра палітыка ў артыкуле «СБ» «За кулісамі адной змовы» сказана: «Я. Раманчук атрымаў каля 150-200 тысяч даляраў ЗША ад IRI на правядзеньне лякальных акцый, пасьля чаго зьехаў у Нямеччыну і ЗША для атрыманьня дадатковага фінансаваньня».
Адносна IRI Яраслаў Раманчук патлумачыў «Свабодзе», што гаворка пра Міжнародны рэспубліканскі інстытут у ЗША, які займаецца пытаньнямі разьвіцьця дэмакратыі ў сьвеце. Паводле спадара Раманчука, шмат хто зь беларускіх палітыкаў сустракаўся з супрацоўнікамі Інстытуту для абмеркаваньня праблем станаўленьня дэмакратыі ў Беларусі, у тым ліку і ён сам, але «ніякіх грошай ад гэтай установы не атрымліваў».
Яраслаў Раманчук сказаў, што ў артыкуле няма дакумэнтальных доказаў таго, што АГП як палітычная партыя атрымлівала з-за мяжы грошы. Гэта ж тычыцца і іншых апазыцыйных партый. Усе яны маюць праблемы з фінансаваньнем:
«Калі б такія ж грошы атрымліваў і той жа БНФ, дык яны б не хадзілі па сьвеце, не шукалі б „па сусеках“ невялікую суму, каб заплаціць за ўтрыманьне офісу. Таму ёсьць вось такое тлумачэньне сытуацыі, а ёсьць праўда і людзі, якія могуць сказаць пэўна. Адносна сваёй выбарчай кампаніі я магу паўтарыць, што гэта мастацкі вымысел».
Былы сьпікер Вярхоўнага савету Мечыслаў Грыб фігуруе ў гэтак званым урадзе народнага ўратаваньня, пэрсанальны склад якога надрукавала «СБ». «Свабодзе» Мечыслаў Іванавіч паведаміў, што зь ім ніхто не ўзгадняў уваходжаньне ні ў якія ўрады. Экс-сьпікер згадаў, што яшчэ да выбараў праходзіла канфэрэнцыя, на якой абмяркоўваліся шляхі выхаду краіны з тупіковай, як лічылі некаторыя ўдзельнікі канфэрэнцыі, палітычнай сытуацыі. Але гэта ўсё рабілася адкрыта, кажа Мечыслаў Грыб:
«Абмяркоўвалі, што калі будзе зьмененая ўлада, трэба будзе фармаваць новы кабінэт міністраў. Называліся і прозьвішчы, але нешта пэўнае ніхто не абмяркоўваў. Я там прысутнічаў, сказаў, што гэта несур’ёзна. Нават калі абяруць новага прэзыдэнта, няма гарантыі, што ён будзе з гэтым лічыцца».
Вядомы беларускі праваабаронца Алесь Бяляцкі абверг зьвесткі газэты «Советская Белоруссия» пра размову зь нейкім Марэкам з польскага фонду «Свабода і дэмакратыя» пра атрыманьне грашовай дапамогі рэпрэсаваным беларусам і пра тое, што нібыта частка гэтай дапамогі раскрадаецца:
«Гэта прыдуманая размова, такой размовы не было. Як я магу камэнтаваць усю гэтую лухту? Ніяк. Тое, што мы шукаем грошы на дапамогу рэпрэсаваным, — гэтага мы не хаваем. Мы шукаем грошы на дапамогу паўсюль, апроч рэжыму і тэрарыстаў. Але пэўныя дадзеныя, якія яны там прыводзяць, — гэта лухта», — сказаў «Свабодзе» Алесь Бяляцкі.
Размова з Марэкам з фонду «Свабода і дэмакратыя», паводле газэты, нібыта ўзятая з электроннай перапіскі праз сыстэму «Скайп». Атрымліваецца, што спэцслужбы не хаваюць, што кантралююць і прыватную перапіску грамадзянаў?
«Гэта ж прыватнае жыцьцё, як размовы па тэлефонах, як звычайныя лісты, як электронная перапіска. Асабістыя рэчы. Калі вось такім чынам яны паказваюць, што могуць залазіць у асабістае жыцьцё — гэта вялікае пытаньне пра правы ўсіх грамадзян краіны», — мяркуе праваабаронца.
Пра лідэра ЛДП Беларусі ў артыкуле, са спасылкай нібыта на Аляксандра Фядуту, паведамляюць, што нібыта Сяргей Гайдукевіч «за 1 мільён даляраў прапанаваў садзейнічаць кампаніі „Гавары праўду“ ў прасоўваньні яе кандыдата на выбарах і зьняць сваю кандыдатуру на ягоную карысьць».
«Калі б я што прапаноўваў, дык за большую цану — мільёнаў за 20-30», — гэтак Сяргей Гайдукевіч пракамэнтаваў зьвесткі агенцтву БелаПАН. Паводле Гайдукевіча, ён ведае пра прэзыдэнцкую кампанію «значна больш, чым напісала «СБ».
Распавесьці «Свабодзе», што яшчэ ён ведае пра былыя выбары, Сяргей Гайдукевіч адмовіўся.