Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Італія ня будзе блякаваць санкцыі супраць Беларусі


Канцлер Нямеччыны Ангела Мэркэль выказалася за аднаўленьне Эўразьвязам санкцыяў супраць Беларусі на знак пратэсту супраць жорсткага падаўленьня ўладамі ў Менску прадстаўнікоў дэмакратычнай апазыцыі, паведамляе агенцтва DPA.

”Мы адзіныя ў думцы, што ў сувязі з сытуацыяй, якая склалася ў Беларусі, пра гэта, на жаль, трэба казаць, – аб аднаўленьні санкцый, пра якія мы, па сутнасьці, ужо забыліся, – заявіла Мэркэль у сераду ў Бэрліне пасьля сустрэчы з прэм'ер- іністрам Італіі Сільвіё Берлюсконі. – Мы абодва з вялікай заклапочанасьцю сочым за разьвіцьцём падзей у Беларусі, асабліва што тычыцца стаўленьня ўладаў да апазыцыі”.

Як паведаміла агенцтва Reuters са спасылкай на свае крыніцы, падчас сустрэчы з Меркель Берлюсконі заявіў, што Італія ня будзе блякаваць рашэньне аб аднаўленьні санкцый ЭЗ у дачыненьні да Беларусі, паведамляе Naviny.by.

Раней падчас нарады дыпляматаў высокага ўзроўню ў Брусэлі, дзе абмяркоўваліся прапановы аб увядзеньні санкцый з боку Эўразьвязу да беларускага рэжыму, з дазволу якога адбывалася зьбіцьцё і арышты апазыцыянэраў 19 сьнежня, толькі італьянскія прадстаўнікі выказаліся супраць такіх радыкальных захадаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG