Камэнтар на апошнія падзеі ў Менску ўкраінскага аналітыка і аглядальніка Радыё Свабода Віталя Портнікава на сайце K2K News.
Зьбітыя і затрыманыя кандыдаты ў прэзыдэнты, шум плошчы, кроў на менскім сьнезе ... З палітыка, які заігрывае з Эўропай і гаворыць пра рэформы, які спрабуе супрацьстаяць расейскаму ціску, Аляксандр Лукашэнка зноў імкліва ператвараецца ў «апошняга дыктатара» старога кантынэнту. Мяркуючы па тым, што адбываецца, па-іншаму ўтрымліваць уладу ён папросту ня ўмее: чалавек, які прэтэндуе на асаблівую палітычную ролю народнага прэзыдэнта, панічна баіцца ўласнага народу.
Ня ведаю, ці можна зьдзіўляцца таму, што адбываецца ў беларускай сталіцы ў дзень прэзыдэнцкіх выбараў. У рэшце рэшт, так і павінна быць, калі ў цэнтры Эўропы палітык імкнецца ўтрымліваць уладу да бясконцасьці, мяняючы пад сябе законы і прымушаючы суграмадзянаў галасаваць за свой страх. Так і павінна быць, калі захаваньне ўлады Лукашэнкі - яго адзіная мэта і адзіная мэта ўсяго ўладнага апарату.
Аднак ужо ў панядзелак апарат - калі ня ўвесь, то прынамсі важная яго частка - задумаецца аб тым, наколькі мэтазгодна захоўваць уладу дыктатара, які старэе і страчвае хватку. Разгонам людзей на плошчы Незалежнасьці і чарговай фальсіфікацыяй выбараў Лукашэнка зноў пазбавіў сябе магчымасьці манэўру ва ўзаемаадносінах з Эўропай, зноў стаў закладнікам расейскіх кіраўнікоў, якія яго ненавідзяць. У Маскве ж заўсёды, калі Лукашэнка страчвае магчымасьць манэўраваць, пачынаюць актыўна дзейнічаць у кірунку дэмантажу самой беларускай дзяржаўнасьці і зьніжэньня аўтаноміі кіраўніцтва краіны. Гэта абсалютна нявыгадна Лукашэнку, але яму, можа быць, проста ўжо няма куды дзецца. І гэта нявыгадна ўсім, хто за ім стаіць, таму што ніхто з гэтых людзей ня хоча і ня будзе працаваць у адміністрацыі Беларускай фэдэральнай акругі. Так, і ёсьць яшчэ народ, які гатовы выходзіць на плошчы - і гэтых людзей нямала, іх усё больш. І сярод гэтага народу ўсё больш тых, хто вырас у Беларусі - маладых людзей, для якіх менавіта Беларусь - Радзіма, а не мітычны Савецкі Саюз або суседняя Расея.
Як ні дзіўна, любой беларускай эліце па дарозе з гэтым народам. А Лукашэнку - ужо не па дарозе. Ён можа ўтрымаць уладу яшчэ на нейкі час, але рана ці позна сутыкнецца з прыкрым адкрыцьцём: яго здадуць свае. Яны, а ня зьбіты падонкамі паэт Уладзімер Някляеў або іншыя апазыцыйныя актывісты - галоўная пагроза для «бацькі». Апазыцыянэры маглі б правесьці яго на ганаровую пэнсію. Свае - цалкам здольныя пасадзіць яго ў нейкі верталёт, які выбухне дзе-небудзь пад Жлобінам або даставіць прэзыдэнта ў месца хуткага, але справядлівага народнага суду. Аляксандар Лукашэнка, зрэшты, ніколі не паверыць у такі канец. Нікалае Чаўшэску таксама ня верыў у яго да апошняй хвіліны.