Дарослыя і моцныя мужчыны папрасілі ў парадку экспэрымэнту прагаласаваць датэрмінова. І падзяліцца ўражаньнямі. Добраахвотна паставіла сябе на месца сабакі ў пары "Я – чалавек, а ты – сабака Паўлава", затое магу сабе ўявіць, што адбываецца з тысячамі людзей, якія прыходзяць на выбарчы ўчастак па загадзе.
Мой выбарчы ўчастак зьмяшчаецца ў вельмі прэстыжнай гімназіі ў цэнтры гораду. "Прэстыжнай" настолькі, што там вучацца дзеці міністраў, поп-сьпевакоў, дырэктараў буйных заводаў і намэнклятурнай прафэсуры. Калі маім дзецям трэба было ісьці ў першую клясу, мы без ваганьняў выбралі іншую школу.
Выбарчы ўчастак для датэрміновага галасаваньня разьмясьцілі не ў галоўным фае, як звычайна, а ў чытальнай залі. У пакоі пяцёра сяброў выбарчых камісій (тры жанчыны і два мужчыны, усе вельмі маладыя, каля 25, а можа і менш, гадоў). Назіральнікаў не назіраецца. Пасярэдзіне дзьве добра адгароджаныя кабінкі для галасаваньня – забясьпечваюць максымальную сакрэтнасьць, як каморы ў гарадзкіх кватэрах.
Перада мною ў пакой уваходзіць вельмі сталая жанчына з таксама немаладым сынам-інвалідам. Да новапрыбылых усе пяцёра зьвяртаюцца адразу, гатовыя дапамагчы ў гэтым нескладаным працэсе. Пасьміхаюцца, як афіцыянты ў менскіх "Макдональдсах". Твары ўсіх адразу падаліся мне неяк штучна непрыемнымі, хаця было адчуваньне, што ў звычайным жыцьці гэта могуць аказацца вельмі мілыя і чульлівыя людзі, ну дык у звычайным жыцьці і я магу такой падацца.
Паглязеўшы пашпарт, выдалі таблічку з імёнамі і адрасамі суседзяў, каб я паставіла подпіс і дату. У маім пад'езьдзе жывуць сем'і бссраўскіх міністраў, першых і сямнаццатых сакратароў, былы дырэктар інстытуту гісторыі і іншыя людзі, у якіх на месцы рэфлексаў – дзяржаўныя інтарэсы. Таблічка пустая, і, мяркуючы па верхніх і ніжніх аркушах, там таксама ніхто не расьпісваўся. "Ой, я першая? – піскнула я, як прымадонна абласнога тэатру. "На гэтым аркушы вы першая", – дыпляматычна і аднагалосна адказалі дзяўчаты. "А яшчэ кажуць, што прымушаюць датэрмінова галасаваць…" – не здавалася я. Старэйшая мадам бадзёрым і нашмат лепш адпрактыкаваным за мой тонам, гледзячы мне проста ў вочы, спытала: "Вось вас асабіста хто прымушаў галасаваць?"
Я пайшла ў кабінку. Увесь перадвыбарчы пэрыяд я была разумела, што на гэтых выбарах няма майго кандыдата. Але рэфлексы аказаліся мацнейшымі. Агаломшаная сорамам, уласным бясьсільлем і папярэднім бяссонным роздумам пра здраду Беларусі, я паставіла птушачку ў квадраціку Хххххххх Ххххх Ххххххххх.
Склаўшы аркушык у чатыры разы, каб пакласьці ў досыць невялікую скрыню, я ледзьве яго запхнула – скрыня была поўная.