Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўразьвяз узмоцніць падтрымку грамадзянскай супольнасьці Беларусі


Штэфан Фюле
Штэфан Фюле
Аб гэтым заявіў Эўракамісар у пытаньнях пашырэньня і эўрапейскай палітыкі добрасуседзтва Штэфан Фюле, выступаючы ў Цэнтры ўсходніх дасьледаваньняў у Варшаве 6 сьнежня.

Прыхільнасьць Эўразьвязу да асноўных каштоўнасьцяў тлумачыць, чаму палітыка ЭЗ у рамках “Усходняга партнэрства” мае некаторыя абмежаваньні, заявіў Фюле. У якасьці прыкладу ён прывёў Беларусь, дзе ЭЗ ня можа ў поўнай меры ўдзельнічаць у рэформах без яснага руху гэтай краіны ў бок дэмакратызацыі і павагі да правоў чалавека.

"Зь іншага боку, мы ня можам адмовіцца ад удзелу. Падтрымка ЭЗ грамадзянскай супольнасьці ў Беларусі будзе ўзмоцнена, і мы будзем працаваць, каб садзейнічаць кантактам паміж людзьмі", – заявіў Фюле.

Эўракамісар растлумачыў, што такія кантакты дапамогуць ЭЗ стварыць аснову для больш амбіцыйных крокаў, магчымых пры пэўных абставінах.

Хуткасьць і маштаб ўдзелу Эўразьвязу ў рэформах будзе залежаць ад прагрэсу ў правядзеньні выбараў у Беларусі, адзначыў Фюле.

Выступ эўракамісара пад назвай "Эўрапейскі Зьвяз і Ўсходняя Эўропа: посткрызіснае збліжэньне", была прысьвечана адносінам ЭЗ і Расеі, пераўтварэньням ва Ўкраіне і пытаньню аб "канвэргенцыі ва ўсходняй палітыцы, зьвязанай з “Усходнім партнэрствам".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG