Як і штогод 2 лістапада старэйшы віцебскі апазыцыянэр Барыс Хамайда разам зь іншымі актывістамі адведвалі магілы сяброў, якія ўжо сышлі ў іншы сьвет. На могілках у вёсцы Друкава ўшанавалі памяць Уладзімера Плешчанкі, на могілках «Копці» добраўпарадкавалі магілу Сяргея Цярэнцьева, адведалі пахаваньні Алеся Мудрычэнкі і Алены Залескай.
Штогадовая акцыя, калі віцебскія апазыцыянэры памінаюць сяброў, распачалася на могілках «Копці». Сёньня тут найперш ушанавалі памяць старшыні абласной арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Алены Залескай, якая сышла з жыцьця сёлета ў ліпені.
На магілу ўсклалі белыя і чырвоныя кветкі, запалілі сьвечкі, і Барыс Хамайда разгарнуў над ёй бел-чырвона-белы сьцяг:
«Сёньня 2-га лістапада. Гэта былі „Дзяды“. Я памятаю, што на пачатку 1990-х нават быў непрацоўны дзень. І цяпер вось мы наведалі магілу Алены Васільеўны Залескай, згадалі, нібыта паразмаўлялі зь ёй. Разгарнулі бел-чырвона-белыя сьцягі. Мы штогод пачынаем з могілак „Копці“, тут у нас чацьвёра сяброў пахаваныя. Я лічу, што гэтая наша завядзёнка мусіць працягвацца заўсёды. Калькі мы жывыя, столькі й мусім прыходзіць на Дзяды да іх».
Актывісты адведалі таксама магілу Рамана Салаўяна, які трагічна загінуў у маладым узросьце, і магілу Алеся Мудрычэнкі, аднаго зь першых віцебскіх сябраў Беларускага Народнага Фронту. Месца пахаваньня Сяргея Цярэнцьева, таксама аднаго зь першых віцебскіх «фронтаўцаў» давялося крыху добраўпарадкаваць.
Над кожным пахаваньнем на некалькі хвілін уздымалі вялікі бел-чырвона-белы сьцяг і згадвалі таго, хто сышоў у нябыт.
Каб адведаць магілу Ўладзімера Плешчанкі, ягоныя сябры зьезьдзілі ў вёску Друкава — там пахаваны былы старшыня абласной суполкі Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі БНФ, які памёр у 2006-м годзе. Прамаўляючы над магілай сябра, ягоны аднапартыец Ян Дзяржаўцаў сказаў, што тыя, чые магілы даводзіцца адведваць на могілках, заўчасна пайшлі з жыцьця:
«Для мяне сёньняшні дзень — гэта ўспамін пра мінулае, пра нашых знаёмых, сяброў, якія аддалі жыцьцё змаганьню за лепшую будучыню. Нашы сябры, я лічу, аддалі сваё здароўе, раней сышлі на той сьвет. Плешчанка сканаў, калі яму было 60 год. Хіба гэта ўзрост? Яны ўсе хацелі, каб наша краіна была незалежнай. Не на словах, а на самой справе».
Ян Дзяржаўцаў прыгадаў, што на помнік Уладзімеру Плешчанку быў абвешчаны грамадзкі збор сродкаў. Цяпер гэта знак добрай памяці ад усіх, хто яго ведаў і памятае. Паколькі старых сяброў усё меншае год ад году, кожную акцыю 2-га лістапада спадар Дзяржаўцаў здымае на відэакамеру і мяркуе зрабіць відэафільм, каб маладзейшае пакаленьне дэмакратычнай супольнасьці магло пазнаёміцца са сваімі папярэднікамі.
Напрыканцы віцебскія актывісты наведалі месца масавых расстрэлаў ахвяраў сталінскіх рэпрэсій у вёсцы Паляі Віцебскага раёну. Тут у памяць пра трагічныя падзеі 1930-50 гадоў мясцовыя апазыцыянэры ўсталявалі мэмарыяльныя крыжы. Сёньня над імі таксама луналі бел-чырвона-белыя сьцягі.