Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскія аналітыкі шукаюць Лужкову месца ў Беларусі


Яўген Мінчанка
Яўген Мінчанка
Расейскі экспэрт Яўген Мінчанка, дырэктар Міжнароднага інстытуту палітычнай экспэртызы бачыць адхіленага ад улады мэра Масквы Юрыя Лужкова прэм'ерам Рэспублікі Беларусь.

У сваім пэрсанальным блогу Я.Мінчанка піша:

“... Ёсьць і яшчэ адзін варыянт процідзеяньня - геапалітычны, каапэрацыя зь іншай "ахвярай расійскага тэлебачаньня" Аляксандрам Лукашэнкам. Уявім сабе, што Лужкоў едзе ў Беларусь і становіцца там, напрыклад, прэм'ер-міністрам (у нас жа Саюзная дзяржава, думаю, што юрыдычна гэта можна пісьменна абставіць), ідзе на выбары тандэмам з "бацькам". Ніякіх рызыкаў крымінальнага перасьледу - "зь Менску выдачы няма", як ужо паказаў прыклад Курманбека Бакіева. І ёсьць куды ўкласьці капіталы "Інтэка".

А таксама ў Лужкова ў такім выпадку захоўваецца магчымасьць ўзьдзеяньня на ўнутрыпалітычную сытуацыю ў Расеі. Ідэалягічна Лужкоў і Лукашэнка - блізьняты. Тая самая мадэль патэрналісцкага дзяржаўнага капіталізму. Увогуле, варыянт для Крамля вельмі некамфортны”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG