Як заўсёды перад прэзыдэнцкімі выбарамі, улада рыхтуе так званы "Усебеларускі народны сход", на якім будзе хваліцца сваімі дасягненьнямі перад адмыслова абранымі прадстаўнікамі. Пра вынікі 16-гадовага кіраваньня створанай Аляксандрам Лукашэнкам уладнай "вертыкалі" пішуць у сваіх лістах на Свабоду і многія слухачы.
Наш даўні сябар Васіль Валошка з Радашковічаў Маладэчанскага раёну адным з галоўных рашэньняў цяперашняй улады, якое фатальным чынам паўплывала на грамадзтва, лічыць увядзеньне жорсткай кантрактнай сыстэмы. Слухач піша:
"Гэта карэнным чынам зьмяніла наш народ — у горшы бок. У выніку людзі апанаваныя страхам з-за таго, што могуць страціць працу, а разам зь ёй сродкі для існаваньня. Параўноўваю, якімі былі людзі 15 год таму і якімі зрабіліся зараз — і бачу вялізную розьніцу.
Страх зьнішчае чалавека як асобу, робіць яго бязвольным і безыніцыятыўным. Апроч усяго іншага, страх — гэта стрэс, а ад стрэсу ўзьнікаюць хваробы.
Таму тую сыстэму ўзаемадачыненьняў працадаўцы і найманага работніка, якая створана сёньня ў Беларусі, я лічу злачынствам перад уласным народам.
... Яшчэ адна тэма, якая цікавіць сёньня многіх — абяцаная Лукашэнкам зарплата ў 500 даляраў. Думаю, улада лёгка можа абвясьціць, што гэта мэта ўжо дасягнутая. Хто і як можа даказаць, што гэта ня так? Што, у вас заробак толькі 100 даляраў? Дык у вашага суседа — 900. Вось сярэдні і складае 500.
Падвышаць трэба мінімальную зарплату, прытым — грунтоўна. Вось тады будзе бачна, як зьмяняецца жыцьцёвы ўзровень. Ведаю, што ў разьвітых краінах розьніца ў даходах паміж нізкааплатнымі і высокааплатнымі работнікамі складае 4-6 разоў. У нас жа нізкааплатныя атрымліваюць у 4-6 разоў менш за сярэднюю зарплату. Што ўжо параўноўваць самыя нізкія і самыя высокія заробкі...".
Маніпуляцыі зь лічбамі сярэдняй зарплаты ўсё ж даволі рызыкоўныя, спадар Васіль. У гэтыя перадверасьнёўскія дні ў нас на “Свабодзе” часта гучаць расповеды пра жыцьцё сёньняшніх настаўнікаў. Дык вось, на што можа разьлічваць малады пэдагог, учорашні выпускнік пэдунівэрсытэту? Без катэгорыі — а катэгорыя даецца толькі празь некалькі гадоў працы — маладыя адмыслоўцы атрымліваюць пад 300 тысяч рублёў. Заробак пэдагога з трыццацігадовым стажам і з катэгорыяй — каля пяцісот тысяч.
І гэта тыя людзі, якія найчасьцей трапляюць у рознага ўзроўню выбарчыя камісіі, чыімі рукамі, уласна, і робяцца так званыя "элегантныя перамогі". Ці можна пераканаць гэту вялікую сацыяльную групу, што сярэдні заробак у Беларусі ўжо сёньня складае 500 даляраў, у той час як ім плацяць ад ста да двухсот?
Наша слухачка Разалія Рубінчык зь Менску заклапочаная тым, як улады Беларусі ставяцца да памяці пра вайну, як рэагуюць на драматычныя падзеі ў суседзяў. У сваім лісьце на Свабоду яна піша:
"Нашы суседзі-расейцы 22 чэрвеня адзначаюць як Дзень памяці і жалобы. І гэта правільна: колькі ахвяраў забрала тая вайна, колькі гора прынесла. А ў нас дзяржаўны канал “АНТ” у гэты дзень паказваў "Песьню году Беларусі". Не разумею, як можна ў такі дзень сьпяваць "папсу" ды весяліцца. На маю думку, гэта недапушчальна і сьведчыць пра крайнюю ступень цынізму нашых чыноўнікаў, што кіруюць тэлебачаньнем.
Няўжо нельга было паказаць замест гэтага які-небудзь балет ці канцэрт сымфанічнай музыкі?
Акрамя таго, ведаю, што ў дні трагедый, якія нярэдка здараюцца ў сьвеце (а найперш у нашых суседзяў-расейцаў) у нас на дзяржаўным тэлебачаньні таксама часта сьпяваюць ды падбрыкваюць замест таго, каб спачуваць. Калі я званіла з гэтай нагоды ў розныя інстанцыі, дык мне адказвалі: "А ў нас жалобы няма, гэта ў Расеі яна абвешчана". Так было падчас трагедый на Дуброўцы, у Беслане, у Турцыі ды іншых).
Ня ведаю, як гэта растлумачыць. На маю думку, гэта — дзікунства".
Ваенную тэму афіцыйная прапаганда выкарыстоўвае ахвотна і часта — але галоўным чынам дзеля таго, каб выклікаць прыліў савецкага патрыятызму і згуртаваць электарат вакол улады. Таму столькі пампезнасьці, пыхі і хваласьпеваў непераможнай Чырвонай арміі і мудраму кіраўніцтву на чале са Сталіным. Пра нічым не апраўданыя мільённыя чалавечыя страты, пра бяздарнае кіраўніцтва крамлёўскіх стратэгаў, пра тое, што не лічыліся зь людзьмі дзеля дасягненьня сваіх мэтаў — пра гэта пачуеш рэдка.
А наконт спачуваньня чужому гору на дзяржаўным узроўні... Нагадаю, што Беларусь была адзінай зь дзяржаваў-суседак Польшчы, якая сёлета ў красавіку не абвясьціла жалобу па ахвярах авіякатастрофы пад Смаленскам, у выніку якой загінулі 96 чалавек, у тым ліку прэзыдэнт Лех Качыньскі. І гэта пры тым, што жалобу па ахвярах абвясьцілі Расея Літва, Украіна, Латвія — нават далёкая заакіянская Бразылія.
Пра тое, якія палітычныя зьмены павінны адбыцца ў Беларусі, каб узьнік рэальны падзел улады, і грамадзяне маглі свабодна выбіраць сваіх прадстаўнікоў, разважае ў лісьце на Свабоду Барыс Руцько зь Менску. Ён піша:
"Сёньня ўжо для ўсіх відавочна, што добраахвотна Лукашэнка ў адстаўку ніколі ня сыдзе. Калі называць рэчы сваімі імёнамі, дык ён хоча заставацца на гэтай пасадзе пажыцьцёва. А іншыя пункты гледжаньня яго мала хвалююць. Менавіта з гэтай прычыны мае месца цяперашні ягоны канфлікт з Крамлём. Расея хоча, каб Лукашэнка сышоў, а ён у адказ: "Не, не і яшчэ раз не!".
Любая ўлада губіць чалавека. Згубіла яна і Аляксандра Рыгоравіча. Ён будзе абараняць яе нават са зброяй у руках, да апошняга ўздыху.
Дзеля таго, каб зьмяніць сьвядомасьць беларускага народу, трэба прыняць новую Канстытуцыю. Беларусь павінна стаць парлямэнцкай рэспублікай. Тады ў дзяржаве пачне дзейнічаць рэальная дэмакратыя, а за ўладу будуць змагацца палітычныя партыі".
Слушныя высновы, спадар Руцько, вось толькі хто прыме гэту новую Канстытуцыю, якая кардынальным чынам зьмяніла б грамадзка-палітычны лад у Беларусі? Ні прэзыдэнт, ні цалкам падкантрольны яму парлямэнт рабіць гэта, як вы разумееце, зусім не зьбіраюцца. Не дзеля таго ў '96-м годзе Аляксандар Лукашэнка кардынальна перапісваў Канстытуцыю, каб цяпер аддаваць каму-небудзь уладу. Прымусіць яго зрабіць гэта можа толькі само беларускае грамадзтва. Надакучыць большасьці людзей такі рэжым, пры якім зыход любых выбараў і рэфэрэндумаў загадзя прадвызначаны, захочуць яны пераменаў, наважацца дзеля гэтых пераменаў на грамадзянскія ўчынкі — тады і адбудуцца зрухі.
Аўтар наступнага ліста — Міхаіл Захарэвіч зь Менску — у мінулым — заўзяты прыхільнік палітыкі Аляксандра Лукашэнкі. Аднак шматгадовая бясплённая барацьба з чыноўніцкім апаратам, створаным прэзыдэнтам, пераканалі спадар Міхаіла ў памылковасьці ранейшых поглядаў. У сваім лісьце на Свабоду слухач піша:
"Падчас першых прэзыдэнцкіх выбараў я забясьпечыў Лукашэнку 9 галасоў, падчас другіх — шэсьць. Трэці раз, у 2006-м — толькі адзін, і то з нацяжкай, авансам, але ўсё ж — яму. Тады я яшчэ знаходзіў апраўданьне ягоным базавым промахам, лічыў мудрым кіраўніком і арганізатарам. Дык чаму ж цяпер, калі дажыву, я ня толькі ня дам яму свой голас, але і забяру, верагодна, тыя шаснаццаць, што забясьпечыў раней?
Піярыцца па тэлебачаньні можна колькі заўгодна, але меркаваць трэба не па гэтым самалюбаваньні, а па рэальных справах. Лукашэнка гаворыць адно, а ягоныя чыноўнікі ўспрымаюць усё гэта па-свойму і робяць зусім іншае. Маё рашэньне высьпела не раптам. Я прыйшоў да цьвёрдага перакананьня: кіраўніка дзяржавы трэба ацэньваць па тым, што робяць прызначаныя ім чыноўнікі".
Што ж стала прычынай такога расчараваньня слухача? Змаганьне за тое, каб капітальны рамонт шматкватэрнага дома рабілі так, як належыць, а ня так, як хочацца нядбайным рамонтнікам. Яшчэ адна цытата зь ліста Спадара Міхаіла:
"Сваёй працай гэтыя гора-майстры зь "Мінскрамбуду" ўсю душу абгадзілі. На заўвагі рэагуюць так: "Усё, гэтаму скаржніку рабіць у апошнюю чаргу!". Наламаюць, плітку паб'юць, сям-там дзіркі абы як падмажуць, кінуць працу, не дарабіўшы. Маўляў, усё, астатняе — ня наша. У нас нормы на аднаўленьне.
Прывалачы б сюды дырэктара гэтага "Мінскрамбуду", каб сам выправіў ці дарабіў. Тады б ён, можа, зразумеў, што такое кадры, і як іх падбіраць. Каб не ператвараць адказную працу ў пасьмешышча і сорам.
Мне можна нагадзіць, я да гэтага за 40 гадоў прывык, ваюючы за якасьць. Неаднойчы чуў у адказ на свае заўвагі: "Калі рабіць так, як ты хочаш, дык нічога не заробіш". Але вось зноў слухаю прэзыдэнта, які кажа: "У нас трапяткое стаўленьне да патрэбаў людзей"... Навошта нам так шмат і так прыгожа. Дайце хаця б крыху ўвагі і адказнасьці, не даводзьце шматкроць да стрэсавага стану. І ў чыёй кампэтэнцыі нарэшце грымнуць кулаком па стале і сказаць "Да якога часу яшчэ цярпець?.." Незадаволенасьць урэшце прыводзіць да лягічнай высновы: калі кіруюць такія начальнікі, значыць, уладзе гэта патрэбна".
У сваім лісьце Міхаіл Захарэвіч падрабязна апісвае, колькі разоў зьвяртаўся са скаргамі ў Менскі гарвыканкам, як там стваралі камісіі, далучалі да разбору розных чыноўнікаў, у тым ліку з раённай адміністрацыі — але ў рэшце рэшт эфэкт гэта мела адваротны: будаўнікі працавалі яшчэ горш і да скаржніка ставіліся як да заклятага ворага. Спадар Міхал спакваля траціў здароўе, час, сілы, а разам з усім гэтым і веру ў такую ўладу, якая дэкляруе клопат пра чалавека як сваю галоўную мэту.
Калі вы нанялі майстра каб паклеіць шпалеры, а той майстар працу не дарабіў, паклеіў крыва і пры гэтым яшчэ насьміхаецца з вас, то што вы ў такім разе робіце? Правільна, выганяеце такога псэўда-майстра з кватэры, не заплаціўшы. І наймаеце іншага. Папярэдне, дарэчы, не пашкодзіць пацікавіцца прафэсійнымі здольнасьцямі адмыслоўца, паглядзець на ранейшую працу ягоных рук. У гарадзкіх уладаў, адказных за капітальны рамонт жыльля, з рамонтнымі арганізацыямі павінны быць такія ж адносіны. Не спраўляюцца будаўнікі, выконваюць працу няякасна, адусюль чуваць скаргі людзей — значыць, з такой арганізацыяй скасоўваецца дамова, налічваюцца штрафныя санкцыі, шукаецца іншы падрадчык... Гэта, натуральна, пры той умове, што дачыненьні паміж чыноўнікам і кіраўніком будаўнічай арганізацыі празрыстыя, строга разьмежаваныя дамовай. А вось калі ад гэтага будаўніка чыноўнік папярэдне атрымаў 10 працэнтаў так званага "адкату" як падзяку за доступ да дзяржаўных грошай, то ён будзе цярпець любыя штукарствы нядбайнага падрадчыка і заплюшчваць вочы на любыя недаробкі.
Дзякуй усім, хто знайшоў час для ліста на Свабоду. З вамі быў Валянцін Жданко. Пішыце нам, адрас ранейшы: Менск-5, Паштовая скрынка 111.
Праграма “Паштовая скрынка 111” выходзіць у эфір кожную сераду.
Аўтару можна пісаць на адрас zdankov_rs@tut.by