Летась у Вэнэсуэле было зьдзейсьнена больш за 16 тысяч забойстваў.
Жыхары Каракасу жартуюць, піша The New York Times, што ім больш бясьпечна жылося б у Багдадзе. У 2009 годзе ў Іраку гвалтоўнай сьмерцю загінулі каля 4650 асобаў.
Вэнэсуэльцы ўжо прызвычаіліся да жахлівай статыстыкі гвалтоўных сьмерцяў у сваёй краіне. Вэнэсуэльскія ўлады зь нейкага часу перасталі публікаваць афіцыйныя паліцыйныя дадзеныя, датычныя забойстваў. Але колькасьць забойстваў у Вэнэсуэле з году ў год узрастае. Няўрадавыя арганізацыі ацэньваюць, што з часу, як прэзыдэнт Уга Чавэс прыйшоў да ўлады ў 1999 годзе, у краіне былі забітыя больш чым 118 тысяч чалавек.
Вялікая колькасьць забітых з гэтага ліку — зусім выпадковыя людзі, якія загінулі ад заблукалых куляў, выпушчаных кілерамі падчас заказных забойстваў або мафіёзных разборак.
Каракас — самы небясьпечны для жыцьця зь вялікіх гарадоў Лацінскай Амэрыкі. Штогод, на кожныя 100 тысяч жыхараў, тут прыпадае 200 забойстваў. Для параўнаньня, гэты паказьнік для сталіцы Калюмбіі Баготы — 22,7 забойства на 100 тысяч чалавек, для найбольшага гораду Бразыліі Сан Паўлу — 14 забойстваў на 100 тысяч чалавек.
Паводле экспэртаў, прычыны росту колькасьці забойстваў у Вэнэсуэле — разнастайныя і складаныя.
Адзін комплекс прычынаў — эканамічны. Эканомікі іншых лацінаамэрыканскіх краінаў узрастаюць, вэнэсуэльская эканоміка — скарачаецца. Разрыў паміж самай беднай і самай багатай часткамі насельніцтва застаецца па-ранейшаму вялікі, нягледзячы на шматлікія праграмы змаганьня зь беднасьцю, якія ажыцьцяўляе сацыялістычны ўрад Уга Чавэса.
Па-другое, як ацэньваецца, на руках у вэнэсуэльцаў — мільёны адзінак нелегальнай зброі.
Па-трэцяе, паліцыя ў Вэнэсуэле — нізка аплачваная працоўная група. Шмат хто з прадстаўнікоў паліцыі, каб падзарабіць, ангажуецца ў злачынную дзейнасьць накшталт выкраданьня людзей дзеля выкупу.
Паводле некаторых экспэртаў, вінаваты ў нарастаньні хвалі забойстваў і сам урад, які імкнецца палітызаваць і падпарадкаваць сабе судовую сыстэму. Шмат высокакваліфікаваных судзьдзяў і ўвогуле службоўцаў, якія не хацелі падпарадкавацца гэтай палітызацыі, былі вымушаныя пакінуць службу ці нават краіну.
Каб неяк спыніць рост крыміналітэту, вэнэсуэльскі ўрад апошнім часам арганізаваў гэтак званую "баліварыянскую народную міліцыю", якую абучаюць экспэрты і дарадцы з Кубы і Нікарагуа — дзьвюх лацінаамэрыканскіх краінаў, дзе традыцыйна колькасьць злачынстваў утрымліваецца на нізкім узроўні.
Нацыянальныя дэбаты аб злачыннасьці (у Вэнэсуэле не раскрываецца больш за 90 адсоткаў злачынстваў) разгарэлася ў краіне з новай сілай пасьля нядаўняй публікацыі на першай старонцы газэты El Nacional здымка з каракаскага моргу, на якім паказана з тузін целаў людзей, забітых у сталіцы за два апошнія дні.
Пракуратура ўзбудзіла супраць газэты судовую справу, і суд забараніў выданьню публікаваць падобныя здымкі ахвяраў гвалтоўнай сьмерці.
Урад таксама хоча расьсьледаваць справу стварэньня відэакліпу "Rotten Town", на якім пад песеньку вэнэсуэльскага выканаўца музыкі рэгі падкладзена сцэна сьмерці дзіцяці ад заблукалай кулі.