Амэрыканскі часопіс The Foreign Policy склаў рэйтынг 23-х найгоршых дыктатараў сьвету, у які ўвайшлі і тры кіраўнікі былых савецкіх рэспублік – Беларусі, Узбэкістану і Туркмэністану.
Аляксандар Лукашэнка заняў 22-ю пазыцыю, Іслам Карымаў – сёмую, Гурбангулы Бэрдымухамэдаў – пятую.
Паводле складальнікаў рэйтынгу, калі б ва ўладзе ў Кіргізстане заставаўся Курманбек Бакіеў, які цяпер знайшоў прытулак у іншага, беларускага дыктатара, то ён, безумоўна, заняў бы адну зь верхніх прыступак гэтага сьпісу. Як лічаць аўтары, самы абуральны і крыўдны аспэкт дэспатызму, гэта калі многія дэспаты кшталту былога кіргіскага лідэра робяць кар’еру на змаганьні за вызваленьне ўласнага народу, як гэта было ў 2005 у час тульпанавай рэвалюцыі.
Часопіс называе падобных Бакіеву “рэвалюцыянэраў” “вызваліцелямі-алігатарамі”.
Што да беларускага лідэра, “самадзержца і былога старшыню калгасу", то, паводле The Foreign Policy, цягам 16 гадоў ён трымае краіну “жалезнай хваткай”, "яго жорсткі стыль кіраваньня краінай прынёс яму тытул "апошняга дыктатара Эўропы". Лукашэнка адзіны, хто прытуліў зрынутага сёлета ўвесну лідэра Кіргізстану.
Рэйтынг найгоршых дыктатараў сьвету паводле The Foreign Policy
1. Кім Чэн Ір, КНДР (16 гадоў ва ўладзе)
2. Робэрт Мугабэ, Зымбабвэ (30 гадоў ва ўладзе)
3. Тан Швэ, М’янма (18 гадоў ва ўладзе)
4. Амар Хасан аль-Башыр, Судан (21 год ва ўладзе)
5. Гурбангулы Бэрдымухамэдаў, Туркмэністан (4 гады ва ўладзе)
6. Ісая Афэворк, Эрытрэя (17 гадоў ва ўладзе)
7. Іслам Карымаў, Узбэкістан (20 гадоў ва ўладзе)
8. Махмуд Ахмадзінэжад, Іран(5 гадоў ва ўладзе)
9. Мэлес Зэнаўі, Этыёпія (19 гадоў ва ўладзе)
10.Ху Цзіньтао, Кітай (7 гадоў ва ўладзе)
11. Муамар Кадафі, Лібія (41 год ва ўладзе)
12. Башар аль-Асад, Сырыя (10 гадоў ва ўладзе)
13. Індрыс Дэбі, Чад (20 гадоў ва ўладзе)
14. Тэадора Абіянг Нгема Мбасога, Экватарыяльная Гвінэя (31 год ва ўладзе)
15. Хосьні Мубарак, Эгіпет (29 гадоў ва ўладзе)
16. Яя Джамэ, Гамбія (16 гадоў ва ўладзе)
17. Уга Чавэс, Вэнэсуэла (11 гадоў ва ўладзе)
18. Блез Кампаорэ, Буркіна-Фасо (23 гады ва ўладзе)
19. Ёвэры Мусэвэні, Уганда (24 гады ва ўладзе)
20. Поль Кагамэ, Руанда (10 гадоў ва ўладзе)
21.Рауль Кастра, Куба (2 гады ва ўладзе)
22. Аляксандар Лукашэнка, Беларусь (16 гадоў ва ўладзе)
23. Поль Бія, Камэрун (28 гадоў ва ўладзе).