Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цягнікі спыніліся з-за падзеньня дрэваў


З-за падзеньня дрэваў на рэйкі, увечары 17 жніўня ў Магілёўскай вобласьці былі спыненыя дзьве электрычкі Менск-Асіповічы і два пасажырскія цягнікі Менск-Анапа і Менск-Феадосія.

Пра гэта паведамілі "Інтэрфаксу" у Міністэрстве па надзвычайных сытуацыях Беларусі.

Рух цягнікоў на чыгуначным перагоне" Талька-Вярэйцы " Асіповіцкага раёна Магілёўскай вобласьці спыніўся на 1 гадзіну 35 хвілінаў.

Паводле прадстаўніка МНС, "пацярпелых няма, аварыйныя брыгады вядуць аднаўленчыя працы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG