Заява была зроблена ўчора ў Брусэлі. Паведамляецца, што ЭЗ ужо выклаў свае патрабаваньні Маскве: гэта біямэтрычныя пашпарты расейцаў, прыняцьце закону аб базах дадзеных і ўмацаваньне бясьпекі на мяжы. Тым часам у Брусэлі асьцерагаюцца, што адмена візаў выкліча вялікі паток мігрантаў у краіны ЭЗ.
Сёньняшняя нефармальная сустрэча ў Сопаце, у якой бяруць удзел кіраўнікі МЗС краін-удзельніц "Усходняга партнэрства", арганізаваная міністэрствам замежных спраў Польшчы і гішпанскім старшынствам ЭЗ. У нарадзе бяруць удзел высокія дыпляматы эўрапейскіх краінаў, у тым ліку эўракамісар Штэфан Фюле, міністры замежных спраў Швэцыі і Гішпаніі — Карл Більт і Мігель Анхель Маратынас.
У часе сустрэчы будуць абмеркаваныя пытаньні рэалізацыі праграмы "Ўсходняе партнэрства". Чакаецца, што ўдзельнікі выступяць з прапановамі аб стварэньні нефармальнага форуму супрацоўніцтва зь сябрамі "Партнэрства".