Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд з-за сьцягу зноў адклалі, бо ў міліцыянтаў няма сьведкаў


Яўген Васьковіч
Яўген Васьковіч

19 траўня судзьдзя Бабруйскага суду Натальля Чарапуха ў трэці раз вымушаная была адкласьці разгляд адміністрацыйнай справы супраць сябра БХД Яўгена Васьковіча. 19-гадовага хлопца вінавацяць у дробным хуліганстве.

Яўген Васьковіч паведаміў, што на суд не зьявіўся асноўны сьведка абвінавачваньня. Ён паводле міліцыянтаў бачыў, як Васьковіч ў бабруйскім лядовым палацы на матчы юніёрскага першынства па хакеі Беларусь-ЗША "размахваў забароненай сымболікай, крычаў, паводзіў сябе з выклікам, чым парушаў грамадзкі парадак і спакой грамадзян”.

Яўген Васьковіч падтрымаць беларускую зборную прыйшоў зь бел-чырвона-белым сьцягам. Абвінавачваньняў, у тым, што ён паводзіў сябе як хуліган не прызнае. Васьковіч сьцьвярджае, што пасьля затрыманьня яго моцна зьбілі вайскоўцы, якія служаць у пасёлку Кісялевічы, што пад Бабруйскам.

Інцыдэнт у лядовым палацы адбыўся 18 красавіка.

Першае судовае паседжаньне было заплянаванае на 11 траўня. Тады хлопец запатрабаваў адваката. Былі прэтэнзіі і ў судзьдзі да складзенага міліцыянтамі пратаколу адміністрацыйнага правапарушэньня. Акрамя таго, у міліцыянтаў не было сьведкаў, якія б маглі пацьвердзіць, што хлопец парушаў на хакейным матчы грамадзкі парадак. Ад таго часу міліцыянты й шукаюць тых сьведкаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG