Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ператрусы ў Наваградку


Уладзімер Качагур
Уладзімер Качагур

Супрацоўнікі наваградзкай міліцыі робяць ператрус на кватэры пастара пратэстанцкай суполкі «Новае пакаленьне» Ўладзімера Качагура.


Ён пасьпеў паведаміць, што міліцыянты свае дзеяньні патлумачылі тым, што яны шукаюць зялёную фарбу ў якасьці рэчавых доказаў. Яны сказалі Ўладзімеру, што невядомыя аблілі зялёнай фарбай аўтамабіль.

Пры гэтым яны так і не патлумачылі, чаму фарбу шукаюць на кватэры пастара.

Уладзімер Качагур зьяўляецца сябрам аргкамітэту дзеля стварэньня Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі. Ён лічыць, што насамрэч дзеяньні міліцыянтаў зьвязаныя менавіта з гэтым.

Каля кватэры яшчэ аднаго сябра БХД Юрыя Казака, якога раней пакаралі штрафам за аблітага фарбай Леніна, стаяць міліцыянты. Маці Юрыя не пусьціла іх у кватэры. Яны празь дзьверы заявілі ёй, што ім трэба зрабіць ператрус у кватэры, дзе акрамя яе жыве Юрась са сваёй жонкай і маленькай дачкой.


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG