«Працэс аднавіцца ў пятніцу, 16 красавіка», — паведаміла Свабодзе праваабаронца Кацярына Садоўская.
Аляксандар Ларын — адзіны з абвінавачаных у падрыхтоўцы тэракту, які часткова прызнае сваю віну. На паказаньнях Аляксандра Ларына грунтуецца ў асноўным абвінавачаньне Мікалая Аўтуховіча і Ўладзімера Асіпенкі ў падрыхтоўцы тэракту, а Міхаіла Казлова — у непрыняцьці захадаў, каб прадухіліць злачынства.
На судзе Мікалай Аўтуховіч не раз заяўляў, што Ларына «зламалі і прымусілі агаварыць яго». Паводле Ўладзімера Асіпенкі, сукамэрнікі перадавалі яму словы Ларына, сказаныя, калі яны знаходзіліся ў адной зь ім камэры. «Мяне усё роўна не пасадзяць», — нібыта казаў Аляксандр Ларын.