14 красавіка ў судзе праглядаюць відэазапіс вочнай стаўкі Аляксандра Ларына і Юрыя Лявонава.
На стужцы Ларын заяўляе, што ён меў зь Лявонавым размову пра арганізацыю замаху на тагачаснага кіраўніка Гарадзенскага аблвыканкаму Ўладзімера Саўчанку.
Лявонаў гэта катэгарычна абвяргае. Ён кажа, што такой размовы не было.
Лявонаў таксама абвяргае заявы Ларына пра тое, што Аўтуховіч арганізоўвае партызанскі атрад.
Падрабязнасьці — пазьней на сайце “Свабоды”