Лінкі ўнівэрсальнага доступу

БНБ патрабуе вызваленьня Аўтуховіча і Асіпенкі


Рада Беларускага Незалежніцкага Блёку выступіла з заявай, у якой патрабуе неадкладнага вызваленьня "невінаватых прадпрымальнікаў і палітвязьняў Мікалая Аўтуховіча і Ўладзімера Асіпенкі".


Паводле БНБ, справа супраць сфабрыкаваная, а сам суд "нагадвае спэктакль, акторы якога – судзьдзя і пракурор разам з падстаўнымі сьведкамі, альбо сьведкамі, якія не маюць ніякага дачыненьня да гэтай справы".

"Мікалай Аўтуховіч і Уладзімер Асіпенка – ахвяры палітычных гульняў сёньняшняга рэжыму. У судзе не прагучала доказаў, якія б сьведчылі аб дачыненьні прадпрымальнікаў да так званых тэрактаў. Большасьць сьведак выкарысталі тое, што суд адкрыты і распавялі, як выбіваліся сведчаньні пад час сьледзтва і як прымяняўся ўціск на іх і іх сем'і. Належныя рэчавыя доказы па справе адсутнічаюць альбо сфальшаваныя.

Справа супраць прадпрымальнікаў развалілася. Але вядома, што незалежнага суда ў Беларусі няма. Таму зразумела, што суд не апраўдае Міколу Аўтуховіча і Уладзімера Асіпенку",– гаворыцца ў заяве Рады БНБ.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG