Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праўладныя кандыдаты запрашаюць выбарцаў ананімна


У Віцебску зьявіліся аб’явы пра сустрэчу з кандыдатамі, якая будзе праводзіцца ў СШ № 12. У пераліку месцаў для правядзеньня сходаў, вызначаных Першамайскай раённай адміністрацыяй, гэтай навучальнай установы няма.

Імёны тых, з кім будзе ладзіцца сустрэча, не паведамляюцца: у аб’явах, расклееных на пад’ездах жылых дамоў, напісана проста «з кандыдатам у дэпутаты мясцовых саветаў».

У той акрузе, дзе зьявіліся аб’явы, балятуюцца ў абласны савет Людміла Новікава, галоўны ўрач паліклінікі № 3, і Ірына Акулёнак, актывістка аргкамітэту стваранай БСДП (Народная Грамада).

Спадарыню Акулёнак на сход не запрашалі. Таму яна мяркуе, што сустрэчу з выбарцамі арганізуюць для яе праўладнай канкурэнткі. Дарэчы, пад аб’явай стаіць подпіс «Савет вэтэранаў ЖЭУ 22». Менавіта гэтая грамадзкая арганізацыя чамусьці запрашае на сустрэчу зь невядомым кандыдатам, а таксама з прадстаўнікамі Першамайскага райвыканкаму, міліцыі, аховы здароўя і навучальнай установы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG