Старшыня Аршанскай раённай суполкі партыі БНФ Алесь Шутаў прааналізаваў склад групы кандыдатаў у дэпутаты гарсавету. Большасьць зь іх — гэта кіраўнікі прадпрыемстваў і ўстаноў.
На думку спадара Шутава, гэта немэтазгодна: у кіраўнікоў заўжды шмат працоўных абавязкаў, і часу на праблемы выбарцаў у іх проста ня хопіць.
Актывіст кажа, што кандыдатамі на Аршаншчыне зарэгістравалі ўсіх ахвотных прадстаўнікоў апазыцыйных сілаў. Але іх засталося мала, бо Аршанская рада АДС параіла ня браць удзелу ў выбарах пасьля таго, як у камісіі не ўзялі дэмакратычных актывістаў.
Алесь Шутаў лічыць, што ўлады ў такім выпадку вырашылі ствараць ілюзію справядлівых і па-сапраўднаму агульнанародных выбараў. Дырэктарам ды астатнім кіраўнікам у тых акругах, дзе не балятуюцца прадстаўнікі апазыцыйных партый ды грамадзкіх арганізацый, раптам зьявілася іншая альтэрнатыва: тры мэдсястры, прычым усе з адной і той самай цэнтральнай аршанскай паліклінікі.