Тое, што людзі адмаўляліся, было засьведчана падчас праверкі сапраўднасьці подпісаў, паведаміла віцебская каардынатарка аргкамітэту па стварэньні партыі БХД Тацяна Севярынец.
І Валеры Валажонак, і Багуслаў Мацук удзельнічаюць у выбарчай кампаніі ўпершыню. Яны лічаць, што людзей запалохалі і загадалі адмовіцца ад подпісаў. Цяпер абодва мёрскія актывісты пішуць з гэтай нагоды скаргу ў пракуратуру ды чакаюць вынікаў рэгістрацыі ў раённы савет.