Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рашэньне суду па скарзе БАЖ вынесуць у панядзелак


У Вярхоўным судзе працягваецца судовае паседжаньне, на якім разглядаецца скарга грамадзкага аб’яднаньня Беларуская асацыяцыя журналістаў на папярэджаньне Міністэрства юстыцыі.

У пятніцу на ранішнім паседжаньні выступіла пракурор Скорабагатая, якая заявіла, што лічыць папярэджаньне абсалютна абгрунтаваным па ўсіх пунктах. Пракурор, у прыватнасьці, адзначыла, што “сябрам ГА ”БАЖ” выдавалася і выдаецца пасведчаньне, у якім не ўказана, што асоба зьяўляецца сябрам БАЖ”. З “матэрыялаў БАЖ” вынікае, што Цэнтр прававой абароны СМІ зьяўляецца структурным падраздзяленнем журналісцкай арганізацыі, што супярэчыць Статуту арганізацыі. Таму вынесенае пісьмовае папярэджаньне абгрунтаванае, а скарга БАЖ падлягае адхіленьню”.

З заключным словам выступіў намесьнік старшыні БАЖ юрыст Андрэй Бастунец.


Судзьдзя Вярхоўнага суду Анатоль Церах паведаміў, што рашэньне па справе будзе вынесена ў панядзелак, 22 сакавіка, а 14:30.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG