Зварот Леаніда Гаравога ў Цэнтравыбаркам быў напісаны з нагоды таго, што ў выбарчых акругах Віцебскай вобласьці істотна адрозьніваецца колькасьць выбарцаў. Паводле заканадаўства, адрозьненьне можа складаць ня больш як 10%, а на Гарадоччыне ў розных акругах колькасьць выбарцаў розніцца значна больш — ад 420 да 842 выбарцаў на акругу. Такім чынам, толькі ў Гарадоцкім раёне з 31 выбарчай акругі 18 утвораны з парушэньнем выбарчага заканадаўства.
Актывіст руху «За свабоду» таксама адзначае, што падобныя парушэньні ёсьць і ў іншых рэгіёнах вобласьці. Толькі ў Бешанковіцкім раёне не аказалася акруг, якія маюць адхіленьні больш за 10% ад сярэдняй колькасьці выбарцаў. І толькі ў Аршанскім раёне парушэньні выправілі пасьля звароту туды мясцовых актывістаў.
Леанід Гаравы адзначае, што толькі Цэнтравыбаркам адрэагаваў на ягоныя заўвагі. Бо зь віцебскай абласной выбарчай камісіі ён атрымаў адказ, што парушэньняў у «нарэзцы» акругаў няма.
У Гарадоцкім райвыканкаме апазыцыянэра ўвогуле ўважаюць за скандаліста, які «баламуціць пракуратуру рознымі заявамі пра парушэньні на выбарах». Прынамсі, так пра спадара Гаравога сказаў юрыст райвыканкаму Віктар Сярболін, калі вырашалася пытаньне пра ўключэньне актывіста ў раённую выбарчую камісію. У выніку ні ў раённую, ні ў акруговую, ні нават ва ўчастковую камісію Леаніда Гаравога не ўзялі. У райвыканкаме лічаць, што ён «толькі замінае працаваць».