Ён сказаў, што сёлета арганізатары акцыі плянуюць сабраць людзей каля будынку Акадэміі навук і прайсьці да парку Горкага, дзе будзе арганізаваны мітынг-канцэрт. Паколькі 25 сакавіка — першы дзень агітацыі на выбарах у мясцовыя Саветы, то зь удзельнікамі акцыі сустрэнуцца кандыдаты ў дэпутаты сталічнага гарадзкога Савету дэпутатаў.
Менавіта такі маршрут прапануе 25 сакавіка ініцыятар акцыі Партыя БНФ. Пра гэта сёньня паведаміў Віктар Івашкевіч — старшыня Менскай гарадзкой партыйнай арганізацыі на паседжаньні прэзыдыюму АДС.
Самае папулярнае
1