Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь ставіць пад пытаньне мэтазгоднасьць існаваньня Мытнага саюзу


Паводле кіраўніцтва Беларусі, пры захаваньні мыта на нафту мэтазгоднасьць існаваньня Мытнага саюзу ставіцца пад пытаньне. Зьбіраньне мыта на расейскую нафту, якая пастаўляецца ў Беларусь, супярэчыць базавым прынцыпам адзінай мытнай прасторы, заявіў намесьнік дырэктара дэпартамэнту зьнешнеэканамічнай дзейнасьці Міністэрства замежных спраў Антон Кудасаў.

Як падае БелаПАН, чыноўнік на прэс-канфэрэнцыі ў Менску нагадаў, што цяпер пастаўкі сырой нафты ў Беларусь рэгулююцца беларуска-расейскім міжурадавым пратаколам ад 27 студзеня 2010 году, які "легалізуе прымяненьне расейскім бокам гэтага мыта". "Гэты пратакол не адпавядае прававой базе Мытнага саюзу і тым дакумэнтам, якія прынятыя ў сувязі з рашэньнем прэзыдэнтаў Беларусі, Расеі і Казахстана стварыць адзіную мытную тэрыторыю з 1 ліпеня 2010 года", — падкрэсьліў Кудасаў.

Кудасаў таксама пракамэнтаваў інфармацыю некаторых расейскіх СМІ аб магчымым увядзеньні Расеяй увазнога мыта на прыродны газ. "Увядзеньне мыта памеру на прыродны газ, які пастаўляецца ў Беларусь, будзе зьяўляцца прамым парушэньнем дзеючых пагадненьняў паміж бакамі", — заявіў ён.

Паводле яго меркаваньня, неабходна правесьці трохбаковыя перамовы, якія павінны прывесьці да зразумелай сыстэмы экспарту нафты з Расіі ў Беларусь і Казахстан без зьбіраньня мыта. "Я спадзяюся, што такія перамовы найбліжэйшым часам будуць праведзены", — заявіў прадстаўнік МЗС.

Пры гэтым ён дадаў, што перамоўны працэс "будзе складаны".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG