Ён паведаміў, што далейшае расьсьледаваньне будзе працягвацца на радзіме.
Пракуратура Тайлянда наўрад ці прад'явіць абвінавачаньне пілётам, якія былі арыштаваныя пасьля пасадкі самалёта са зброяй у аэрапорце Бангкока. Пра гэта піша тайляндзкая газэта "Нэйшн". Паводле неназваных суразмоўцаў сам самалёт і груз будуць канфіскаваныя.
Паводле выданьня, рашэньне аб непрад'яўленьні абвінавачаньня магло быць прынятае па просьбе ўрада Тайлянда, які пайшоў насустрач урадам Беларусі і Казахстана, якія выказалі жаданьне правесьці расьсьледаваньне адносна сваіх грамадзянаў.
Адзін грамадзянін Беларусі і чацьвёра Казахстану былі затрыманыя летась у сьнежні, калі іх самалёт сеў у аэрапорце Бангкоку для дазапраўкі.
Генэральная пракуратура Тайлянду паведаміла, што прад'яўляць абвінавачаньне экіпажу Іл-76 ня будзе.