Мне ўжо даводзілася колькі разоў пісаць пра тое, аб чым НЕ выказваліся беларускія блогеры, але ніколі гэтае маўчаньне не было настолькі невытлумачальным і прыкрым, як цяпер. Я маю на ўвазе адсутнасьць заўважнай рэакцыі на землятрус у Гаіці, які забраў тысячы, а паводле некаторых ацэнак, мажліва, сотні тысячаў жыцьцяў. Атрымалі раненьні або засталіся без прытулку каля трох мільёнаў чалавек. Калі гэта не нагода для рэагаваньня, ня ведаю, што тады можа быць нагодай. Аднак на момант напісаньня гэтага матэрыялу ў беларускай блогасфэры не зьявілася і дзесяці водгукаў на жахлівую падзею. Пры тым, што ледзь ня ўсе беларускія блогеры нядаўна паглядзелі «Аватар» і шмат хто зь іх актыўна спачуваў драматычнаму лёсу тубыльцаў выдуманай плянэты Пандора.
Лёс гаіцянаў насамрэч быў ня менш драматычны. З трохсот тысячаў карэнных жыхароў, якія жылі там да адкрыцьця выспы Хрыстафорам Калюмбам у 1492-м годзе, да сярэдзіны XVI-га стагодзьдзя не засталося нікога. Яны былі вынішчаныя прамымі рэпрэсіямі, паўміралі ад рабскай працы і хваробаў, да якіх ня мелі імунітэту, або разьбегліся ў жаху ад злачынстваў гасьцей са Старога Сьвету.
(Карабель Калюмба прыстае да берагоў Гаіці)
Гішпанскі сьвятар Барталямэ Ляс-Касас, які пасьля стаў вядомы як абаронца правоў карэнных народаў Амэрыкі і выкрывальнік зьверстваў калянізатараў, гэтак апісваў насельнікаў Гаіці: «Яны шануюць рознакаляровыя птушыныя пёры, каралі з рыбіных костак, а таксама зялёныя і белыя камяні, якімі ўпрыгожваюць вусны і вушы, але не шануюць золата і іншыя каштоўнасьці. У іх няма ўяўленьняў пра гандаль — ні пра куплю, ні пра продаж. У пытаньнях жыцьцезабеспячэньня яны цалкам спадзяюцца на навакольны сьвет. Яны вельмі шчодрыя ў адносінах да таго, чым валодаюць, і ў такой жа ступені жадаюць таго, чым валодаюць іх сябры, і чакаюць праявы той жа ступені шчодрасьці».
(Гішпанцы прымушаюць індзейцаў працаваць на руднях)
Адным словам, дзікуны. У адрозьненьне ад іх, заваёўнікі Новага Сьвету былі цывілізаванымі: яны шанавалі золата, ведалі пра куплю і продаж і прыехалі сюды ня дзеля таго, каб дэманстраваць шчодрасьць, а каб узбагачацца, узбагачацца і яшчэ раз узбагачацца. Справа гэтая надзвычай сур’ёзная, тут не да цырымоніяў з барбарамі. Яны і не цырымоніліся. Тым больш, була папы Клімента Сёмага, у якой абвяшчалася, што «індзейцы таксама маюць душу», зьявілася толькі ў 1537-м годзе. Калі, як мы памятаем, ад карэннага гаіцянскага народу засталіся адно рогі ды ногі.
(Канкістадоры жыўцом спальваюць індзейцаў)
Паколькі індзейцы выявіліся кепскімі рабамі (Калюмб быў вялікім чалавекам, але памыляўся, мяркуючы, нібыта яны «павінны быць добрымі і цямлівымі слугамі... дастаткова пяцідзесяці чалавек, каб трымаць іх усіх у пакоры і прымушаць рабіць што заўгодна»), а наконт мурынаў не было адмысловай пастановы, ці маюць яны душу, у Амэрыку пачалі завозіць нявольнікаў з Афрыкі. Толькі на Гаіці прывозілі па 40 тысячаў мурынаў у год. Праца кіпела.
У 18-м стагодзьдзі Гаіці стала адным з найбагацейшых астравоў у францускай імпэрыі. «Пярліна Антыльскіх выспаў» — так яе тады называлі. Больш за 800 тысячаў нявольнікаў-мурынаў, пад мудрым кіраўніцтвам цывілізаваных імпэрскіх адміністратараў, забясьпечвалі экспарт 60% усёй кавы і 40% усяго цукру, спажываных тады ў Эўропе. Працавалі, не шкадуючы жывата свайго — сярэдняя працягласьць жыцьця нявольніка-мурына на райскай высьпе складала 21 год.
(Мурыны-нявольнікі працуюць на цукровай плянтацыі)
Мажліва, так бы яны і перамерлі ў імя прагрэсу, застаўшыся ў памяці наступных пакаленьняў гераічнымі ўдарнікамі працы. Але ж, на сваю бяду, прачулі тамтэйшыя нявольнікі пра Вялікую францускую рэвалюцыю, пра шкодныя ідэалы, якія ёй дэкляраваліся. Ну, пра свабоду, роўнасьць, братэрства, усё такое. І чамусьці вырашылі, што гэта мае дачыненьне і да іх таксама. Ды, ня ўзважыўшы як сьлед усе «за» і «супраць», пачалі змагацца за незалежнасьць ад сваіх гаспадароў. Незалежнасьць яны здабылі — у выніку 12-гадовай кровапралітнай вайны. Зрабіўшыся, між іншым, другой пасьля ЗША рэспублікай на кантынэнце і першай «чорнай» рэспублікай у сьвеце. Толькі каштавала гэта гаіцянам занадта дорага...
Тут дарэчы будзе згадаць пра гістарычную сувязь, якая існуе паміж нашымі народамі. Калі Напалеон Банапарт вырашыў скарыць бунтоўную калёнію, ён паслаў туды... польскія легіёны, створаныя Янам Генрыкам Дамброўскім пасьля здушэньня паўстаньня Тадэвуша Касьцюшкі, трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай і далучэньня беларускіх земляў да Расейскай імпэрыі. Дамброўскі і ягоныя аднадумцы меркавалі, што Банапарт дапаможа ім вярнуць страчаную радзіму. Як сьцьвярджае сайт «Мы — нацыя!» , «да іх далучаліся шматлікія ваенныя кагорты беларусаў, у армію Напалеона іх вяла шчырая вера ў ягоныя абяцаньні аднавіць Рэч Паспалітую, а ў рамках яе і Вялікае Княства Літоўскае». У такім выпадку ня выключана, што сярод шасьці тысячаў легіянэраў, адпраўленых на Гаіці, было нямала беларусаў.
(Польскія легіёны на Гаіці)
У 1996 годзе Севярын Квяткоўскі пісаў для «Нашай Нівы»:
«Калі вы раптам трапіце на востраў Гаіці і вам наладзяць экскурсію на памежжа Рэспублікі Гаіці й Дамініканскай Рэспублікі, не зьдзіўляйцеся, калі вашым правадніком сярод гораў Сьера-дэ-Нэйба будзе блакітнавокі мулат. Яго будуць зваць альбо Адам Яновіч, альбо Аляксандар Барэйка, а можа, Сэргіюш Харэўскі... Натуральна, ён будзе намагацца гаварыць з вамі па-француску, ублытваючы ў гаворку гішпанскія й крэольскія словы. А перад начлегам, седзячы пасьля вячэры ля вогнішча, ён прасьпявае вам песьні свайго народу. Сярод іх абавязкова будзе „Слаўся, Дзева Марыя“. Той, хто родам з Гарадзеншчыны альбо Віленшчыны, можа, не адразу зловіць сябе на тым, што слухае песьню „w języku prostym“, на тым польска-беларускім дыялекце, што ў палякаў завецца крэсовым, а ў нас — заходнім».
Гэта ставіць пад сумнеў агульнапрынятую тэзу, быццам на беларусаў не распаўсюджваецца «віна белага чалавека». Аказваецца, нашыя продкі таксама ўдзельнічалі ў каляніяльным паняволеньні...
Французскі філёзаф карыбскага паходжаньня Клёд Рыб (Claude Ribbe) у сваёй кнізе «Злачынства Напалеона» вінаваціць Банапарта ў генацыдзе чорных насельнікаў Гаіці і нават выкарыстаньні супраць іх першых «газавых камэраў»: нібыта чорных паўстанцаў зачынялі ў трумах караблёў, дзе пасьля палілі серу, труцячы іх. Такім чынам, паводле аўтара, былі забітыя каля 100 тысячаў чалавек. Трэба сказаць, францускі істэблішмэнт аспрэчваў ягоныя абвінавачваньні, але нават і бяз газавых камэраў удзел у здушэньні іншага нацыяльна-вызвольнага руху дзеля здабыцьця свабоды для свайго народу ня робіць гонару нашым продкам.
Зрэшты, у ангельскамоўнай вэрсіі Вікіпэдыі сьцьвярджаецца, што «многія польскія салдаты пачыналі сымпатызаваць справе тубыльцаў» і масава пераходзілі на іхны бок. Не раўнуючы, як Джэйк Салі, галоўны герой «Аватару», перайшоў на бок народу на’ўі. Тут ёсьць прастора для фантазіі: ніхто не замінае думаць, што менавіта беларусы з большай ахвотай пакідалі шэрагі каляніяльнага напалеонаўскага войска, адчуўшы ў паняволеных гаіцянах роднасныя душы.
Як бы там ні было, здабытая крывёю незалежнасьць не прынесла гаіцянам шчасьця. Апроч усяго іншага, Францыя змусіла іх сплачваць вялікія рэпарацыі за ўласную незалежнасьць — каб пакрыць страты, панесеныя былымі гаспадарамі выспы. Гаіці сплачвала іх ажно да 1947-га году. У 1900-м годзе на сплату рэпарацыяў выдаткоўвалася каля 80% нацыянальнага бюджэту. Дзеля чаго ўрад браў крэдыты ў замежных банках пад велізарныя працэнты, усё болей і болей залазячы ў даўгі...
Параўноўваючы Рэспубліку Гаіці і Дамініканскую Рэспубліку («Дзьве абсалютна аднолькавыя краіны, разьмешчаныя на адной высьпе. Аднолькавая колькасьць насельніцтва, аднолькавы клімат, аднолькавыя артыкулы экспарту. І пры гэтым адна ў 6 разоў багацейшая за другую») — блогер zelanton цалкам слушна заўважае, што прычыны гэтай розьніцы трэба шукаць у гісторыі.
Гаіці — сапраўдны «востраў няўдачы». Пасьля ўсіх згаданых пэртурбацыяў яшчэ і атрымаць на тры дзесяцігодзьдзі злавесную дыктатуру «Таты-Дока» і ягонага сына «Бэбі-Дока» (усе паралелі зь Беларусьсю выпадковыя)... Так, праз жорсткую ўладу яны навялі сякі-такі парадак у краіне. Але ў дыктатурах ёсьць адна істотная хіба — наведзены парадак звычайна трымаецца на пэрсонах дыктатараў і пачынае цалкам залежаць ад іх. Калі дыктатар адказвае за ўсё, астатнія адвучваюцца ад адказнасьці. Тым больш, што ў дыктатарскіх грамадзтвах уласная ініцыятыва не вітаецца — ад цябе патрэбна толькі падпарадкаваньне. Таму, як толькі дыктатар сыходзіць, уся сыстэма, пабудаваная пад яго, ідзе ўразнос.
Зьнявечаная каляніяльнай эксплюатацыяй, кровапралітнымі войнамі, непасільным эканамічным прыгнётам, драпежніцкім абыходжаньнем з прыродай (практычна поўнасьцю вынішчаны лясы, адсюль — эрозія і вымываньне глебы, адсюль голад) і дыктатурамі, у 21-е стагодзьдзе Рэспубліка Гаіці ўвайшла адной з найбяднейшых краінаў сьвету, 80 адсоткаў насельніцтва якой жыве за рысай беднасьці, адсотак беспрацоўных сягае 75%. Адпаведна, Гаіці папросту ня ў стане змагацца з прыроднымі выклікамі. А яны для яе немінучыя, бо краіна знаходзіцца акурат на лініі паміж Паўночна-амэрыканскай і Карыбскай тэктанічнымі плітамі і, нібыта гэтага мала, на шляху рэгіянальных ураганаў...
Што мы можам зрабіць тут і цяпер? Напэўна, няшмат. Калі ў вас ёсьць такая магчымасьць, дашліце нейкія грошы ў фонд дапамогі пацярпелым ад землятрусу. Патрэбныя адрасы зьмясьціў у сваім блогу Кірыл Атаманчык:
Альбо праз расейскае аддзяленьне UNICEF (у графе «Выбар» пазначце «НГХ»).
Альбо, калі вы жывяце ў Літве: VO «Gelbėkit vaikus» / Įmonės kodas: 190780953 / Sąsk. Nr. LT147044060000348949 / AB SEB bankas / Paskirtis — Haitis.
Вернікі могуць «памаліцца ды сьвечку паставіць», як раіць smatrycenka. Наконт гэтага nicolaev дадае, адказваючы на закіды, быццам малітва — усяго толькі танны спосаб заспакоіць уласнае сумленьне: «Для хрысьціяніна зь верай і сумленьнем — малітва рэч цалкам рэальная й дзейсная. Молячыся, я ўкладаю і сілы свае, і час, і энэрґію. Гэта толькі для атэістаў малітва ўяўляецца як нешта бескаштоўнае, дармавое, дарэмнае... „Прынамсі памаліцца“ можна ў любы час, у любым мейсцы, колькі заўгодна разоў, і нават калі мала грошай у кішэні; „прынамсі малітва“ ніякім чынам не забараняе ўспамагчы іншым чынам у спрыяльны час».
Мяне асабіста ўсьцешвае той факт, што беларускім хрысьціянам (двум з паловай, хто ўвогуле адгукнуўся на гаіцянскую трагедыю) не прыйшло ў галаву кляйміць гаіцянаў за д’ябалапаклоньніцтва з прычыны іх прыхільнасьці да рэлігіі «вуду». І на гэтай падставе абвяшчаць іхнае «пакараньне» невыпадковым і справядлівым. Як тое зрабіў, утропы за амэрыканскім прапаведнікам Пэтам Робэртсанам, расейскі «атамны праваслаўны» Ягор Халмагораў.
Яму адказала ў сваім блогу dolka777: «Разважаць пра віну згалелых і галодных гаіцянаў нам, багатым і сытым (у параўнаньні зь імі), не прыстала... Няшчасныя і неадукаваныя гаіцяне, магчыма, проста прасілі кавалак хлеба сабе на вячэру. Мажліва, у вачах міласэрнага Бога такія шчырыя абрады вуду ад галодных ідуць за „Ойча наш“... Ці не вядзьмарыце вы таксама, калі вашая малітва падобная да магічнага абраду: памолімся, вадзіцай вадохрышчанскай абмыемся, і Бог дашле і здароўе, і тое, і сёе, і трэцяе, уладкуе бізнэс, прынясе ўдачу. Мы лепшыя за гэтых няшчасных дзікуноў? Хто-небудзь задумваўся над тым, як мы самі молімся і ходзім у царкву і ненавідзім бліжняга свайго пры гэтым? Я вось задумалася і змаўкаю...»
Хвостка і прачула адрэагаваў на маўчаньне беларускай блогасфэры czerniec:
«Лісабонскі землятрус вытрас з Вальтэра веру ў разумнасьць і добраўпарадкаванасьць сьвету, авеянага з усіх небясьпечных бакоў Ляйбніцавай тэадыцэяй (грэцк. theos — бог і dike — справядлівасьць: богаапраўданьне). Тэадыцэя немажлівая. Ніякая: гіне адно нявіннае дзіця перад вачыма Івана Карамазава, ці то цэлы горад, з усімі злодзеямі і праведнікамі... Іншы пісьменьнік, Генрых фон Кляйст, наадварот, па-мастацку ўявіў, як велізарная агульная бяда абудзіць людзкасьць, няхай толькі падчас гэтай бяды. „Землятрус у Чыкага“ — была ў яго такая навэла. І тут землятрус — не пакараньне, але і не бяссэнсіца. Бо ж гэта — ня тое, каб у Лісабоне (Ліме, Кобэ, Порт-о-Прэнсе) лопнуў пакутлівы нарыў, а на целе чалавецтва, на ўсясьветным целе чалавека. Вось тут ён адчувае боль (сёньня — у Гаіці), ад таго, што ўвесь — хворы.
А калі не баліць яму, значыць — вельмі, вельмі, вельмі хворы. Рагавее. Можа, памрэ.
Няхай бы прынамсі сытага аптымізму пазбавіўся, як Вальтэр, ці што».
Прыгадваецца, як нямецкага пісьменьніка Генрыха Бёля раздражнялі і дзівілі ў ягоных савецкіх сябрах-дысыдэнтах няздольнасьць і нежаданьне чуць пра тыя праблемы, якія перажываў ён сам у сябе на радзіме, іншыя пісьменьнікі ў іншых краінах. Яны адмахваліся ад іх, прапускалі міма вушэй. Бо няма нічога страшнейшага за Савецкі Саюз, няма і ня можа быць нічога больш важнага за тое, што адбываецца тут, з намі. Усе астатнія праблемы, драмы, трагедыі — факультатыўныя, ня вартыя абавязковай увагі.
Мажліва, у гэткай жа псыхалягічнай капсуле перабываюць і беларускія блогеры? Або, як кажа Чарнец, іхнае маўчаньне — праява «сытага аптымізму»?