Нагадаем, землятрус сілай 7 і 5,9 балаў па шкале Рыхтэра адбыўся на Гаіці 12 студзеня. У выніку амаль цалкам разбурана сталіца краіны Порт-о-Прэнс. Паводле папярэдніх зьвестак, маглі загінуць больш за 100 тысяч чалавек. Больш за мільён жыхароў краіны страцілі жытло. Жыхары Гаіці кажуць, што найперш ім патрэбная дапамога мэдыкаў, выратавальнікаў, не хапае ежы, вады, мэдыкамэнтаў, цёплай вопраткі і намётаў.
Захады неадкладнай дапамогі Гаіці ўжо робяць ЗША, Бразылія, Кітай, Вэнэсуэла, Эўразьвяз. Дапамогу на выспу ў Карыбскім моры завозяць самалёты з усяго сьвету
Захады неадкладнай дапамогі Гаіці ўжо робяць ЗША, Бразылія, Кітай, Вэнэсуэла, Эўразьвяз. Дапамогу на выспу ў Карыбскім моры завозяць самалёты з усяго сьвету