У 2009 годзе ў Менску зарэгістравана 130 выпадкаў ВІЧ інфэкцыі, у 2008 годзе такіх выпадкаў было 121.
Новыя ВІЧ-інфікаваныя ў Менску
65,4% заразіліся полавым шляхам.
Бальшыня ВІЧ-інфікаваных у 2009 годзе - 78,4% - маладыя людзі 20-34 год.
Ад 1987 году ў Менску зафіксавана 122 выпадкаў СНІДУ. 74 памерлі.
Летась дыягназ "СНІД" выстаўлены 30 пацыентам.
18 чалавек памерлі цягам 2009 году, паведамілі БелаПАН ў санітарна-эпідэміялягічнай службе Менску.