Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Разьвітаньне зь Верай Рыч – у Лёндане 4 і 5 студзеня


Паніхіда па ангельскай паэтцы і перакладчыцы Веры Рыч адбудзецца ў панядзелак, 4 студзеня, а 14.30 ва Ўкраінскай каталіцкай катэдры найсьвятой вандроўніцкай радзіны (Duke Street, Mayfair, London W1K 5BQ).

Пахавальная цырымонія пройдзе ў аўторак, 5 студзеня, а 10-й гадзіне ў Мэрылібоўнскім крэматорыі (East End Road, Finchley, London, N2).

У паведамленьні Англа-беларускага таварыства адзначаецца, што грашовыя ахавяраваньні, сабраныя падчас цырымоніяў разьвітаньня, будуць выкарыстаныя, у прыватнасьці, для падтрыманьня культурных і адукацыйных праектаў, над якімі працавала нябожчыца.

Вера Рыч памерла ў Лёндане на 74-м годзе жыцьця. Яе першы пераклад на ангельскую зь беларускай мовы быў надрукаваны ў мюнхэнскай газэце “Бацькаўшчына” ў 1957 годзе. Вера Рыч пераклала творы Купалы, Коласа, Багдановіча, Гаруна, Цёткі, Бядулі, Арсеньневай, Крапівы, Геніюш, Гілевіча, Барадуліна, Іпатавай ды іншых беларускіх аўтараў. Апошнім часам працавала над перакладам “Новай зямлі” Якуба Коласа.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG