Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Словы пра Веру


У Лёндане на 74-м годзе жыцьця памерла вядомая ангельская перакладчыца Вера Рыч. На ангельскую мову яна пераклала творы Купалы, Коласа, Арсеньневай, Багдановіча, Гаруна, Цёткі, Геніюш, Бядулі, Крапівы, Іпатавай, Гілевіча ды іншых беларускіх аўтараў.

Івонка Сурвіла: “Рыч зрабіла для нашага народу болей за многіх з нас…”

“Вера была амаль усё сваё жыцьцё вялікай прыяцелькай Беларусі. Гэтая цудоўная жанчына, ангелька, зрабіла для нашага народу болей за многіх з нас…”

Аляксандар Лукашук: “Танец Веры”

“Вера скінула туфлі — яна ніколі не любіла абутак, вопратку, якія заміналі свабодзе рухацца — зрэшты, яна не любіла нічога, што замінала свабодзе, якую яна выбрала сама для сябе…”

Ян Максімюк: “Згадка пра Іскрыстую Веру”

“Зь Верай Рыч я ўпершыню пабачыўся летам 1989 году, у рэдакцыі „Нівы“ ў Беластоку. Была гэта неверагодная часіна, калі шмат што здавалася магчымым у беларускім руху на Беласточчыне…”

Уладзімер Арлоў: “Каб наша літаратура загучала па-ангельску, Вера зрабіла найбольш”

“Я рэдка сустракаў людзей, якія, будучы небеларусамі паводле паходжаньня, гэтак шчыра, гэтак глыбока, гэтак натхнёна любілі Беларусь і імкнуліся штосьці зрабіць для яе…”

Сяргей Навумчык: “Вясёлая Вера”

“Яна была вясёлая і поўнілася аптымізмам — напэўна, без такога запасу аптымізму нармальны эўрапейскі чалавек ня можа гэтулькі доўга дапамагаць нам, беларусам, бяз шкоды для сваёй псыхікі…”

Генадзь Бураўкін: “Яна была больш наша, чым жыхарка далёкага ад нас Альбіёну”

“Згадваючы яе, яе мілае аблічча, усё тое, што зрабіла яна, я веру, што ў лепшы сьвет яна без сумневу возьме нашу вечную ўдзячнасьць і нашу вечную памяць аб ёй…”

Адам Мальдзіс: “Яна была англічанкаю і беларускай моваю захапілася выпадкова”

“Нягледзячы на тое, што яна была матэматыкам, у яе было лірычнае ўспрыманьне рэчаіснасьці. Таму яна хутка, неяк нутром, вобразна пачала ўспрымаць беларускую мову… Яна перакладала сэнс, яна не рабіла даслоўнага перакладу…”

Сяргей Шупа: “Наша Вера”

“Вера ў нашыя часы — рэдкае імя. Таму для мяне апошнія дваццаць гадоў, калі прамаўлялася толькі імя — Вера — яно азначала толькі адну Веру…”

Рыгор Барадулін: “Вера Рыч зрабіла для беларускай культуры дужа многа”

Невыпадкова, што Рыч з ангельскай — багаты. Можна сказаць, што яна багата зрабіла. Няхай будзе багатай і нашая памяць пра яе…"

Аляксандра Макавік: “Яе талент — фантастычнае спалучэньне творчых азарэньняў і матэматычнай дакладнасьці мысьленьня”

“Здавалася, яна здольная перамагчы ўсё і ператварыць нават няшчасьці ў паэзію. Мы страцілі асобу, якая нас любіла і падарыла сьвету як краіну цуду…”

Тацяна Сапач: “Для яе былі істотнымі паэзія, слова, дух і тое, чым жывуць анёлы”

“Ёй усё гэта матэрыяльнае было вельмі неістотна. Я памятаю, што на ёй была нейкая вельмі сьмешная сукня, бо для яе ўсе гэтыя рэчы, якія на зямлі падаюцца істотнымі, яны і на зямлі для яе былі неістотныя…”

Язэп Янушкевіч: “Вельмі шкада, што Беларусь не адплаціла ёй, як суседка Ўкраіна”

“Яна была з тых дзейных натур, якія нейкую просьбу, замоўлены тэкст адкладваюць да апошняга. І таму, вядома, высокім чыноўнікам было зь ёй цяжка кантактаваць…”

Вера Рыч

Вера Рыч

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG