Паводле зьвестак газэты, экспэрты з ЗША і Бэльгіі, якія спэцыялізуюцца на расьсьледаваньні выпадкаў незаконнага гандлю зброяй, атрымалі доступ да пляну палёту самалёта.
Дакумэнт сьведчыць, што “пасьля Бангкоку самалёт павінен быў спыніцца для дазапраўкі на тэрыторыі Шры-Ланкі, Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў і Ўкраіны, а потым — выгрузіць груз у Тэгеране. Прадстаўнікі Ірану не адрэагавалі на просьбу пракамэнтаваць гэтую інфармацыю”, — піша газэта.
“Плян палёту паказвае, што па дарозе ў Пхэньян самалёт зьдзейсьніў пасадку на базе ВПС у Азэрбайджане. Прычына гэтага прыпынку невядомая”, — піша газэта.
Гэтыя зьвесткі былі атрыманыя аналітыкамі з арганізацыі “Трансармс”, якая базуецца ў Чыкага (ЗША), а таксама з бэльгійскай “Міжнароднай інфармацыйнай службы праблемаў сьвету”.
“Улады Тайлянду сьцьвярджаюць, што атрымалі мала інфармацыі пра экіпаж самалёта. Чальцы экіпажу кажуць, што ім паведамілі, што груз — абсталяваньне для здабычы нафты. Яны заявілі, што ня ведалі, што ў сапраўднасьці перавозяць зброю”, — піша “The Wall Street Journal”.
“Усё яшчэ ня знойдзены адказ на пытаньне, хто арганізаваў гэтыя пастаўкі зброі. Мяркуючы з усяго, людзі, якія рыхтавалі апэрацыю, прыклалі немалыя намаганьні, каб іх асобы не ўдалося вызначыць”, — заўважае выданьне.
Самалёт “Іл-76” (бартавы нумар 4L-AWA) з амаль 40 тонамі зброі, у тым ліку ручнымі гранатамётамі і пераноснымі зэнітна-ракетнымі комплексамі, быў затрыманы 12 сьнежня ў аэрапорце Дон Мыанг у Бангкоку, дзе прызямліўся на дазапраўку.
Пад вартай застаюцца грамадзянін Беларусі Міхаіл Петухоў, грамадзяне Казахстану Віктар Абдулаеў, Віталь Шумкоў, Аляксандар Зрыбнер і Ільяс Ісакаў, перадае “Інтэрфакс”.
Падрабязнасьці – пазьней на нашым сайце і ў эфіры.