Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускі грамадзянін не зьяўляецца камандзірам затрыманага самалёта Іл-76


МЗС Беларусі зьняпраўджвае інфармацыю аб тым, што экіпажам затрыманага ў Тайляндзе самалёта Іл-76 з зброяй на борце камандаваў грамадзянін Беларусі Міхаіл Петухоў.


“Інфармацыя пра тое, што згаданы грамадзянін Беларусі нібыта зьяўляецца камандзірам экіпажу гэтага самалёта, не знаходзіць свайго пацьверджаньня”, – заявіла намесьніца начальніка ўпраўленьня інфармацыі МЗС краіны Марыя Ваньшына.

“Амбасада Беларусі ў Ханоі працягвае сачыць за сытуацыяй і робіць усе неабходныя намаганьні ў справе абароны інтарэсаў члена экіпажу – грамадзяніна Беларусі. У гэты момант апрацоўваецца магчымасьць вызваленьня ўсіх членаў экіпажу паветранага судна пад заклад”, – дадала Ваньшына.

Паводле інфармацыі дыпляматычнай місіі Казахстану ў Тайляндзе і кампэтэнтных органаў Казахстану, затрыманы ў Бангкоку самалёт Іл-76 зарэгістраваны ў Грузіі на кампанію “Air West Georgia”. Ён быў арандаваны новазэляндзкай кампаніяй “SP Traiting, LTD” для перавозу грузаў”, – сказаў прэсавы сакратар МЗС Казахстану Ільяс Амараў.

Раней Крымінальны суд Тайлянду ўхваліў запыт аддзелу па барацьбе са злачыннасьцю аб тым, каб падоўжыць яшчэ на 12 сутак арышт пяцёх чалавек экіпажу транспартнага самалёта, які накіроўваўся з Паўночнай Карэі з грузам зброі і сеў у Тайляндзе на дазапраўку.

Пад вартай працягваюць знаходзіцца грамадзянін Беларусі Міхаіл Петухоў, грамадзяне Казахстану Віктар Абдулаеў, Віталь Шумкоў, Аляксандар Зрыбнер і Ільяс Ісакаў, перадае Інтэрфакс.

Самалёт Іл-76 (бартавы нумар 4L-AWA) з амаль 40 тонамі зброі, у тым ліку ручнымі гранатамётамі і пераноснымі зэнітна-ракетнымі комплексамі, затрыманы 12 сьнежня ў аэрапорце Дон Мыанг у Бангкоку, дзе прызямліўся на дазапраўку.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG