14 сьнежня краіны, якія фігуруюць у скандале з затрыманым у Тайляндзе самалётам “Іл-76” са зброяй на борце, адмовіліся ад датычнасьці да гэтага грузу і да самога самалёта. Пра гэта заявілі афіцыйныя прадстаўнікі Казахстану, Грузіі, Украіны і Беларусі.
Паводле ўкраінскага Міністэрства транспарту і сувязі, самалёт “Іл-76” “не падаваў заяўкі на вылет з украінскіх аэрапортаў”. Нагадаю, паводле ранейшай інфармацыі агенцтваў навінаў, “Іл-76” вылецеў у КНДР з тэрыторыі Ўкраіны. Такія паказаньні нібыта даў тайскім паліцыянтам беларус Міхаіл Петухоў, якога назвалі “камандзірам экіпажу самалёта”. Між тым 14 сьнежня прэсавая служба МЗС Беларусі абвергла гэтыя зьвесткі:
“Інфармацыя пра тое, што названы грамадзянін Беларусі зьяўляецца камандзірам экіпажу самалёта, не знаходзіць пацьверджаньня”, — паведаміла “Свабодзе” супрацоўніца МЗС Марыя Ваньшына. Паводле яе, тайляндзкі крымінальны суд працягнуў на 12 дзён затрыманьне Міхаіла Петухова і яшчэ чатырох лётчыкаў, грамадзянаў Казахстану. У паведамленьні МЗС гаворыцца пра тое, што беларускія дыпляматы кантактуюць у справе абароны беларускага грамадзяніна з дыпляматамі Расеі і Казахстану, бо гэтыя краіны маюць у Тайляндзе дыпляматычныя прадстаўніцтвы, а Беларусь ня мае.
У МЗС Беларусі карэспандэнту “Свабоды” паведамілі, што сям’я Міхаіла Петухова пражывае ў Беларусі, але адмовіліся даць падрабязныя зьвесткі.
Незалежны вайсковы аглядальнік Аляксандар Алесін зьвяртае ўвагу на тое, што “Іл-76” перавозіў ПЗРК (пераносныя зэнітна-ракетныя комплексы). “Тое, што ў самалёце была яшчэ і стралковая зброя, — гэта дадатак, каб не вазіць паветра”, — мяркуе Аляксандар Алесін:
“Хутчэй за ўсё, гэта транснацыянальная кампанія, якая займаецца нелегальнымі пастаўкамі зброі, транспартам і гэтак далей. У ёй па найме могуць працаваць казахі, беларусы, расейцы, ды хто заўгодна”.
Куды везьлі зброю беларус Петухоў і чацьвёра ягоных калегаў з Казахстану? Паводле Аляксандра Алесіна, везьці ПЗРК ва Ўкраіну ці Грузію немэтазгодна, бо “гэткай зброі там сваёй дастаткова”, і пагатоў туды можна пастаўляць зброю не хаваючыся. “Зброя, хутчэй за ўсё, накіроўвалася ў зоны канфліктаў, адкуль можа наўпрост патрапіць тэрарыстам”, — мяркуе Аляксандар Алесін. Што да паходжаньня ПЗРК, яно альбо кітайскае, альбо “з запасаў, якія ў КНДР пастаўляў яшчэ СССР”:
“Мяркую, гэта ўсяго толькі вяршыня айсбэрга. Улічваючы прыбытковасьць гэтых апэрацый, колькасьць узброеных канфліктаў і попыт на такія віды зброі, мяркую, сусьветны абарот нелегальнай зброі калясальны. Ёсьць зьвесткі, што іх спынілі паводле “наводкі” амэрыканцаў. Нібыта тайскія зьнішчальнікі прымусілі сесьці “ІЛ-76” у Бангкоку, а ня ён сам сеў для дазапраўкі”.
Аляксандар Алесін не выключае, што Міхаіл Петухоў працаваў на адну зь фірмаў Віктара Бута — расейскага дзялка, які знаходзіцца пад арыштам у Тайляндзе. ЗША дамагаюцца выдачы Бута, уважаючы яго за аднаго з галоўных нелегальных гандляроў зброяй.
Што прымушае беларускіх лётчыкаў рызыкаваць жыцьцём ці воляй, абслугоўваючы гэты забаронены бізнэс? Бацька мянчанкі Кацярыны — былы лётчык, які зарабляў падобнай працай. Паводле Кацярыны, гэтыя людзі рызыкуюць ня толькі за грошы:
“Шмат зь якімі “пэнсіянэрамі неба”, калі так можна сказаць, не заключаюць кантрактаў пасьля 40 ці 45. Некаторым прапаноўваюць працу на зямлі, у дыспэтчарскіх службах, у ахове. Але яны, прапрацаваўшы ўсё жыцьцё ў небе, ня могуць прызвычаіцца да працы на зямлі”.

нявыключана, што Міхаіл Пятухоў працаваў на адну зь фірмаў Віктара Бута ...