Зь Менску на жалобную сустрэчу прыехалі паэт Анатоль Вярцінскі, намесьнік старшыні Саюзу беларускіх пісьменьнікаў Міхась Скобла і гісторык літаратуры Язэп Янушкевіч, зь Берасьця – паэт Мікола Пракаповіч, выкладчыкі Берасьцейскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, прыхільнікі таленту Ніны Мацяш зь Бярозы ды Івацэвічаў.
Прэзэнтуючы белаазёрскай бібліятэцы другі выпуск літаратурнага альманаху “Жырандоля”, складзены і падрыхтаваны да друку Нінай Мацяш (выдадзены да жалобнай даты сакратарыятам Саюзу беларускіх пісьменьнікаў), Міхась Скобла прыгадаў адну сустрэчу ў Белаазёрску:
“Са здымачанай групай Беларускага тэлебачаньня прыехалі мы здымаць фільм пра Ніну Мацяш. Пакуль апэратар прыладкоўваў камэру, паэтка пад’ехала на сваім вазочку да бел-чырвона-белага сьцягу, які вісеў на сьцяне, і сказала, што здымацца будзе толькі на гэтым фоне. Апэратар разгублена патаптаўся за сваім трыножнікам, параіўся са сцэнарыстам і – пачаў здымаць. А праз пэўны час школьнікі на тэлеўроку па беларускай літаратуры атрымалі яшчэ і ўрок павагі да нацыянальнай сьвятыні… Паэзія Ніны Мацяш у наш час культурнага зацьменьня не дае чытачу ўпасьці ў адчай і беспрасьветны смутак, бо самага безнадзейнага зьняверцу падбадзёрыць яе афарыстычная формула: “Гасподзь схіляецца да ўсіх, ды ніцых духам Ён ня чуе”.
Анатоль Вярцінскі прачытаў свой верш, прысьвечаны памяці Ніны Мацяш:
“Ведаў, што мы – сьмяротныя,
Што сьмерць вакол блукае,
Але – каб такая лютая,
Але – каб злая такая.
Прыйшла, як злодзей, ноччу,
У сваёй сьлепаце бязьмернай.
Госпадзе Божа, я думаў,
Што Ты больш міласэрны…”
На сустрэчы неаднаразова гучалі прапановы стварыць у Белаазёрску музэй паэткі, усталяваць на доме, дзе яна жыла, мэмарыяльную дошку, выдаць як найпаўней яе творчую спадчыну. А мясцовая настаўніца Галіна Скарына прапанавала сабраць і апублікаваць яе аўтографы, паколькі яны – “непаўторныя міні-эсэ, якія маюць літаратурную каштоўнасьць”.
Прадстаўнікі мясцовай улады ва ўшанавальных мерапрыемствах ня ўдзельнічалі.