«Мы зьвярнуліся да ўсіх краін-удзельніц Інтэрполу, далі ім дадзеныя з апісаньнем выбуховага прыстасаваньня і абставін гэтага злачынства. На жаль, рэчавыя доказы, якія маем, пакуль не дазволілі ідэнтыфікаваць асобу, якая зьдзейсьніла гэтае злачынства, нават з магчымасьцямі Інтэрполу», — сказаў спадар Пякарскі.
Гаворачы пра праведзеныя захады вышуку, першы намесьнік міністра адзначыў, што апошнім часам вынялі каля 30 самаробных выбуховых прыстасаваньняў, «якія вырабілі нашы грамадзяне ці то дзеля забавы, ці то для браканьерства».
«Праведзены экспэртызы гэтых прыстасаваньняў, але датычнасьць асобаў, якія іх вырабілі, да выбуху не даказана», — дадаў Пякарскі. Ён таксама адзначыў, што на сёньня дапыталі ў якасьці сьведкаў каля 900 чалавек, прызначана каля 460 дасьледаваньняў.
«У раскрыцьці выбуху 3 ліпеня улучаны ўсе супрацоўнікі МУС, падрыхтаваны мэтадычныя рэкамэндацыі, складзены псыхалягічны партрэта злачынцы», — сказаў першы намесьнік міністра.
«У раскрыцьці гэтага злачынства мы разьлічваем ня толькі на правядзеньне дактыляскапіі сярод насельніцтва», — цытуе Алега Пякарскага «Інтэрфакс».