ВОБЛАЧНА...
...марозна, са сьнегам і ветрам. Тэмпэратура: -15 — -12.
НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:
Прэзэнтацыя кнігі "Вольная студыя" Міхася Скоблы — 18-ая кніга з сэрыі "Бібліятэка Свабоды. XXI стагодзьдзе". Менск. Палац мастацтваў, вул. Казлова, 3, 18:00.
Калядны кніжны кірмаш. Офіс Партыі БНФ, Менск, Машэрава, 8, 18.00-22.00.
ТАМ, ДЗЕ НАС НЯМА:
На канфэрэнцыі аб зьмене клімату ў Капэнгагене выступае прэзыдэнт ЗША Барак Абама.
Міністар замежных справаў Беларусі Сяргей Мартынаў завяршае візыт у Аўстрыю.
ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:
У 1865 у Злучаных Штатах Амэрыкі адменена рабства.
У 1882 у Беларусі пачалі працаваць першыя тэлефонныя лініі — у Гомелі, ва ўладаньнях князя Паскевіча. Тэлефоны зьвязвалі яго палац зь яго фабрыкамі і фальваркамі.
ЁСЬЦЬ НАГОДА:
Міжнародны дзень мігрантаў.
МІНУС 365:
Год таму на сайце Свабоды: "Лукашэнка: Зьдзекі з эканомікі спыняцца "
ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:
"Амэрыка была і застаецца марай эмігрантаў" — амэрыканскі пісьменьнік Дон Дэліла.