Зьмена выбарчага заканадаўства ўваходзіць у 12 вядомых патрабаваньняў Эўразьвязу да ўладаў Беларусі. Брусэль заклікае прывесьці беларускія правілы выбараў у адпаведнасьць з рэкамэндацыямі Бюро дэмакратычных інстытутаў і правоў чалавека АБСЭ.
Аднак Аляксандар Лукашэнка цьвердзіць: паляпшэньне выбарчага заканадаўства сыходзіць ад кіраўніцтва Беларусі. 24 лістапада зьмяненьні і дапаўненьні да Выбарчага кодэксу ад яго імя паступілі ў парлямэнт. А напярэдадні кіраўнік дзяржавы даў старшыні Цэнтральнай выбарчай камісіі наступны наказ:
“Выбары павінны прайсьці спакойна, як яны ў нас праходзілі. Не зьвяртайце ўвагі на гэты піск, віск знутры краіны, з-за мяжы. Мы павінны спакойна працаваць і рабіць сваю справу. Гэтыя выбары павінны быць сумленнымі, справядлівымі і адкрытымі. Таму, калі законы нашы з гэтай мэтай неабходна палепшыць, гэта трэба зрабіць апэратыўна”.
Найбольш важныя з тых дапаўненьняў і зьмяненьняў, якія маюць разгледзець дэпутаты, — гэта тое, што ў кожнай выбарчай камісіі, акрамя Цэнтральнай, ня менш як 1/3 месцаў будзе выдзелена прадстаўнікам палітычных партый і грамадзкіх арганізацый. Партыі атрымаюць магчымасьць вылучаць сваіх кандыдатаў і ў тых акругах, дзе ў іх няма партыйных суполак. Плянуецца дазволіць кандыдатам у дэпутаты ствараць асабістыя грашовыя фонды.
Спачатку плянавалася, што ў новым варыянце выбарчага закону будзе асобна прапісана норма пра правы назіральнікаў пры падліку галасоў. Аднак у дакумэнтах, якія сёньня будуць разглядацца, яе ўжо няма. Чаму? Лідзія Ярмошына тлумачыць:
“Артыкул 13-ты зьмяняцца ня будзе. Ён будзе зьмяняцца — там больш сыстэмна будуць выкладзеныя правы назіральнікаў, то бок зь іншага артыкула будуць перанесеныя іх правы складаць акты, пісаць паведамленьні і г.д. Справа ў тым, што пры абмеркаваньні прыйшлі да высновы — дадзеная норма ў вельмі жорсткай рэдакцыі можа абмежаваць правы чальцоў выбарчых камісіяў. І таму вырашылі ня ўводзіць гэтае зьмяненьне”.
Юрыст Уладзімер Лабковіч разам з калегамі распрацоўваў альтэрнатыўны варыянт выбарчага заканадаўства. Ён вельмі абураны тым, што норма пра правы назіральнікаў застаецца бязь зьменаў:
“Яна застаецца толькі з той прычыны, што ўлады, як і раней, зьбіраюцца кантраляваць выбарчы працэс цалкам. І гэта яскрава даказвае, што жаданьня праводзіць дэмакратычныя, свабодныя, празрыстыя выбары ў беларускіх уладаў няма. Бо гэта адно з самых асноўных патрабаваньняў з боку міжнароднай супольнасьці ў галіне свабодных выбараў, прынамсі БДІПЧ АБСЭ, рэкамэндацыяў беларускай дэмакратычнай апазыцыі. Выкінутая працэдура, якая ёсьць ва ўсіх краінах, нават далёкіх ад узораў дэмакратыі —у Расеі, Азэрбайджане, Казахстане, Кыргызстане, ва Ўкраіне... Там прадугледжваецца, што назіральнік ня проста прысутнічае пры падліку галасоў, а можа знаходзіцца там, дзе можна бачыць правільнасьць падліку волевыяўленьня выбарцаў”.
Разгляд выбарчых дакумэнтаў у другім чытаньні папярэдне заплянаваны на 10-га сьнежня.
Аднак Аляксандар Лукашэнка цьвердзіць: паляпшэньне выбарчага заканадаўства сыходзіць ад кіраўніцтва Беларусі. 24 лістапада зьмяненьні і дапаўненьні да Выбарчага кодэксу ад яго імя паступілі ў парлямэнт. А напярэдадні кіраўнік дзяржавы даў старшыні Цэнтральнай выбарчай камісіі наступны наказ:
“Выбары павінны прайсьці спакойна, як яны ў нас праходзілі. Не зьвяртайце ўвагі на гэты піск, віск знутры краіны, з-за мяжы. Мы павінны спакойна працаваць і рабіць сваю справу. Гэтыя выбары павінны быць сумленнымі, справядлівымі і адкрытымі. Таму, калі законы нашы з гэтай мэтай неабходна палепшыць, гэта трэба зрабіць апэратыўна”.
Найбольш важныя з тых дапаўненьняў і зьмяненьняў, якія маюць разгледзець дэпутаты, — гэта тое, што ў кожнай выбарчай камісіі, акрамя Цэнтральнай, ня менш як 1/3 месцаў будзе выдзелена прадстаўнікам палітычных партый і грамадзкіх арганізацый. Партыі атрымаюць магчымасьць вылучаць сваіх кандыдатаў і ў тых акругах, дзе ў іх няма партыйных суполак. Плянуецца дазволіць кандыдатам у дэпутаты ствараць асабістыя грашовыя фонды.
Спачатку плянавалася, што ў новым варыянце выбарчага закону будзе асобна прапісана норма пра правы назіральнікаў пры падліку галасоў. Аднак у дакумэнтах, якія сёньня будуць разглядацца, яе ўжо няма. Чаму? Лідзія Ярмошына тлумачыць:
“Артыкул 13-ты зьмяняцца ня будзе. Ён будзе зьмяняцца — там больш сыстэмна будуць выкладзеныя правы назіральнікаў, то бок зь іншага артыкула будуць перанесеныя іх правы складаць акты, пісаць паведамленьні і г.д. Справа ў тым, што пры абмеркаваньні прыйшлі да высновы — дадзеная норма ў вельмі жорсткай рэдакцыі можа абмежаваць правы чальцоў выбарчых камісіяў. І таму вырашылі ня ўводзіць гэтае зьмяненьне”.
Юрыст Уладзімер Лабковіч разам з калегамі распрацоўваў альтэрнатыўны варыянт выбарчага заканадаўства. Ён вельмі абураны тым, што норма пра правы назіральнікаў застаецца бязь зьменаў:
Улады, як і раней, зьбіраюцца кантраляваць выбарчы працэс цалкам