Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ярмошына: гэта рашэньне драконаўскае


Лідзія Ярмошына
Лідзія Ярмошына

Рада Эўразьвязу прыняла рашэньне падоўжыць на год візавыя санкцыі супраць афіцыйнага Менску да кастрычніка 2010 году. Адначасова гэтыя санкцыі замарожаныя да кастрычніка. Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына сказала, што нічога добрага і не чакала.

калегі будуць расчараваныя, бо гэта ставіць пад пытаньне магчымасьць майго ўдзелу. ...
“Я лічу гэта рашэньне драконаўскім і недэмакратычным. Зьмяніліся часы, і ўсялякае абмежаваньне правоў грамадзянаў, нават калі яны дзяржаўныя чыноўнікі, не адпавядае рэаліям 21-га стагодзьдзя. Абмяжоўваць можна толькі людзей, якія ўяўляюць грамадзкую небясьпеку. Гэта супярэчыць гуманітарным мэтам, якія абвяшчае ЭЗ. Гэта вельмі дрэнна і для працы. Заклапочанасьць выказваюць мае калегі з асацыяцыі арганізатараў выбараў краін Эўропы ў зьвязку з тым, што я зьяўляюся неўязной. Праз год адбудзецца юбілейная канфэрэнцыя ў Будапэшце з нагоды 20-годзьдзя асацыяцыі, і я думаю, што калегі будуць расчараваныя, бо гэта ставіць пад пытаньне магчымасьць майго ўдзелу. І яшчэ гэта прафэсійныя сувязі. Мы можам сустрэцца толькі на менскай тэрыторыі. Хаця мяне мае калегі ня могуць запрасіць у тыя ці іншыя краіны дзеля абмеркаваньня дэмакратычных пераўтварэньняў у Беларусі. Для чаго гэта робіцца? Гэта ўсе поўная бязглузьдзіца. Гэта неразумна, недэмакратычна, але прадказальна”.

Тым ня менш у рашэньнях Эўразьвязу выказваецца спадзяваньне на дэмакратызацыю выбарчага заканадаўства і правядзеньне свабодных выбараў у Беларусі. Спадарыня Ярмошына заявіла, што “асноўным дэмакратызатарам выбарчага заканадаўства, стваральнікам пераменаў па дэмакратычнасьці выбарчага працэсу” была якраз ЦВК пад яе кіраўніцтвам. Маўляў, у гэтым пляне “мы свае абавязкі выконваем”. На гэты момант зьмены ў выбарчы кодэкс дапрацоўваюцца ў галоўным прававым упраўленьні адміністрацыі прэзыдэнта. І цягам гэтага тыдня павінны быць унесены ў парлямэнт.

Ці будзе іх дастаткова, каб закрыць гэтае пытаньне ў дыялёгу з ЭЗ?

“Я не магу адказваць за ЭЗ. Толькі ЭЗ можа сказаць, ці будуць яны дастатковымі. Паколькі яны мяняюць свае патрабаваньні і плянкі рэгулярна і штораз тая ці іншая місія, залежна ад уласнага густу, жаданьня і погляду на жыцьцё, можа прад’яўляць новыя патрабаваньні. Таму я не магу назваць што-небудзь дастатковым”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG