На могілках ля вёскі Студзёнка ў Барысаўскім раёне адбудзецца жалобная цырымонія ў памяць пра жаўнераў напалеонаўскай арміі, якія загінулі ў Беларусі. Яна прысьвечана 197-й гадавіне пераправы арміі Напалеона празь Бярэзіну ў лістападзе 1812 году.
Пры садзейнічаньні пасольства Францыі тут усталявалі помнік загінулым жаўнерам, якія былі перапахаваны на могілках ля вёскі Студзёнка, што на левым беразе Беразіны. Таксама адбудзецца ўскладаньне вянкоў да трох мэмарыяльных помнікаў на Брылёўскім полі, каля вёскі Весялова, што на правым беразе Беразіны.
Нагадаем, у 2005 годзе беларускі пошукавы батальён знайшоў каля вёскі Селішчы Вілейскага раёну парэшткі 224 жаўнераў арміі Напалеона. У лістападзе 2007 года пасол Мірэй Мюсо ўзначаліла цырымонію перапахаваньня францускіх жаўнераў на могілках ля вёскі Студзёнка. У лістападзе мінулага году парэшткі 108 жаўнераў і цывільных асобаў арміі Напалеона, знойдзеныя ў Барысаўскім раёне, былі перазахаваныя ў другой брацкай магіле.
У цырымоніі возьмуць таксама ўдзел князь Эсьлінгенскі, прэзыдэнт Фонду Напалеона Віктор-Андрэ Масэна, дырэктар фонду Напалеона Т’еры Ленц, пасол Францыі ва Ўкраіне Жак Фор і іншыя асобы.