На пытаньне карэспандэнта “Свабоды” адносна ўчорашняга прысуду вязьню сумленьня Арцёму Дубскаму спадарыня Мюсо сказала:
“Гэтая падзея адбылася зусім нядаўна. І я не магу яшчэ даць ёй паўнавартасную ацэнку. Але гэта быў, канечне, непрыемны для ўсіх нас сюрпрыз. Гэта ідзе ўразрэз з тымі крокамі, якія ўжо зрабіла Беларусь, тымі словамі, якія былі сказаны Беларусьсю, і магчымасьцю новых крокаў, абяцаных Рэспублікай Беларусь. Канечне, усё было зроблена згодна зь цяперашнім Крымінальным кодэксам. Таму я лічу неабходным задумацца пра рэарганізацыю і абнаўленьне гэтага кодэксу. Магчыма, пра зьмякчэньне некаторых артыкулаў Крымінальнага кодэксу, каб прывесьці яго ў адпаведнасьць з крымінальнымі кодэксамі краінаў Эўразьвязу. Зрабіць, каб ён быў больш адкрытым і паважаў асноўныя фундамэнтальныя свабоды”.
Паводле Мірэй Мюсо, беларускія ўлады ўсьведамляюць неабходнасьць зьменаў Крымінальнага кодэксу, бо самі ўздымалі гэтае пытаньне. Яна выказала спадзяваньне, што прапановы пра зьмены кодэксу будуць унесеныя на парадак дня для абмеркаваньня.
“Я думаю, што гэта вельмі важна для Беларусі, што гэта ў яе інтарэсах — як мага хутчэй заняцца Крымінальным кодэксам. Я думаю, што парлямэнт зробіць усё магчымае і ў найбліжэйшай будучыні будзе вырашаць гэтае пытаньне”.
Паводле спадарыні Мюсо, цяперашні крымінальны кодэкс эўрапейцы лічаць “дастаткова кансэрватыўным, закасьцянелым, не адпаведным эўрапейскім стандартам”.
“Размова ідзе пра некаторыя юрыдычныя дзеяньні, якія, як мы лічым, ёсьць дастаткова сур’ёзным крокам назад. На жаль, цяперашні кодэкс не дазваляе неяк дамагчыся зьменаў сытуацыі адносна юрыдычных рашэньняў і перагляду гэтых юрыдычных рашэньняў”.
Таксама спадарыня Мюсо выказалася адносна Мікалая Аўтуховіча, які трымае галадоўку ў зьняволеньні:
“Мы ведаем гэта пытаньне і сочым за ім. Гэта рабілася як падчас старшынёўства Чэхіі ў Эўразьвязе, так і ў рамках цяперашняга швэдзкага старшынёўства. І мы спадзяемся, што будзе знойдзена выйсьце і з гэтай сытуацыі”.
Спадарыня Мюсо назвала часовае прыпыненьне санкцый адносна высокапастаўленых беларускіх чыноўнікаў у кастрычніку 2008 году “лягічным падыходам у паляпшэньні стасункаў” паміж Беларусьсю і Эўразьвязам. І гэта дазволіла Беларусі ўзяць удзел у праграме “Ўсходняга партнэрства”. Але яна нагадала, што рашэньне аб прыпыненьні санкцый не канчатковае, і гэтае пытаньне будзе разглядацца ўвосень. Паводле амбасадаркі Францыі, афіцыйнаму Менску “многае яшчэ трэба зрабіць дзеля паляпшэньня асноўных дэмакратычных свабодаў”. Яна адзначыла, што ў эўрапейцаў вялікія пляны адносна Беларусі. Спадарыня Мюсо выказала спадзеў, што Беларусь зойме годнае месца ў эўрапейскай сям’і.

У інтарэсах Беларусі — як мага хутчэй заняцца Крымінальным кодэксам.