Паводле лідэра Свабоднага прафсаюза “Полацк-Шкловалакна” Віктара Стукава, прыпыненьне ці аднаўленьне санкцый ніяк не ўплывае на заробкі. Ён адзначыў, што заробкі на прадпрыемстве самыя нізкіх сярод усіх прадпрыемстваў канцэрну.
Сябра КХП-БНФ Мікола Шарах, які працуе на прадпрыемстве “Полацк-Шкловалакно”, сказаў:
“Гэта глупства, наогул, такія санкцыі ўводзіць: дзяржава супраць другой дзяржавы ўводзіць санкцыі, якія практычна адбіваюцца толькі на адным прадпрыемстве. Лёгікі тут няма, бо якая ж шкода нанесена дзяржаве такімі санкцыямі? Шкода нанесена толькі аднаму канкрэтнаму прадпрыемству. Тая частка рабочых, якая працуе, можа наўпрост ня церпіць ад гэтага, але церпіць усё роўна ўскосна. Паменшыліся продажы і ня йдуць інвэстары на гэта прадпрыемства. А рэжыму ці дзяржаве Амэрыка магла б увесьці нармальныя санкцыі, якія распаўсюджваліся б на ўсю эканоміку, на ўвесь дзяржаўны апарат і гэта мела б нейкі эфэкт. А так мы гэта разглядаем як нейкую недарэчнасьць”.