Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Санкцыі глыбокай замарозкі. Вэрсія ЗША


Міністэрства фінансаў ЗША чарговы раз падоўжыла дзеяньне пастановы аб зьмякчэньні санкцыяў да двух прадпрыемстваў канцэрну “Белнафтахім” – ААТ "Лакафарба" і "Полацк-Шкловалакно". КАМЭНТАРЫ ПАЛІТЫКАЎ І ПРАДСТАЎНІКОЎ ПРАДПРЫЕМСТВАЎ


ЭЎРАПЕЙСКІЯ САНКЦЫІ. 12 МЕСЯЦАЎ НА ДЭМАКРАТЫЗАЦЫЮ

Як паведамляе афіцыйны сайт Мінфіну, рашэньне падоўжанае да 31 траўня 2010 году. У гэты пэрыяд амэрыканскім грамадзянам дазволена супрацоўніцтва з гэтымі беларускімі мпрадпрыемствамі.

Разам з тым уласнасьць “Лакафарбы" і "Полацк-Шкловалакна" застаецца заблякаваная ў адпаведнасьці з урадавым распараджэньнем. Грамадзянам ЗША забаронена праз або пры пасярэдніцтве гэтых прадпрыемстваў купляць прадукцыю, паслугі і тэхналёгіі ў іншых суб'ектаў гаспадараньня, унесеных у сьпіс (маецца на ўвазе сьпіс прадпрыемстваў “Белнафтахіму”, у дачыненьні да якіх цяпер дзейнічаюць санкцыі).

Нагадаем, што ў лістападзе 2007 году ЗША ўвялі эканамічныя санкцыі ў дачыненьні да канцэрну “Белнафтахім” у сувязі з парушэньнем правоў чалавека ў Беларусі.

У сакавіку 2008 году, пасьля таго, як улады Беларусі адмовіліся вызваліць былога кандыдата ў прэзыдэнты Аляксандра Казуліна (на той момант – апошняга з шасьці прызнаных міжнароднай супольнасьцю палітзьняволеных), ЗША ўвялі санкцыі ў дачыненьні да ўсіх прадпрыемстваў, якія ўваходзяць у склад “Белнафтахіму”.

5 верасьня 2008 Мінфін ЗША на паўгода зьмякчыў эканамічныя санкцыі ў дачыненьні да двух ААТ ­ “Лакафарба" і "Полацк-Шкловалакно". У лютым 2009 году дзеяньне гэтага рашэньня было падоўжанае да 1 чэрвеня, пасьля – да 30 лістапада 2009 году.


Шарах: Амэрыка магла б увесьці нармальныя санкцыі

Сябра КХП-БНФ Мікола Шарах, які працуе на прадпрыемстве “Полацк-Шкловалакно”: “Гэта глупства, наогул, такія санкцыі ўводзіць: дзяржава супраць другой дзяржавы ўводзіць санкцыі, якія практычна адбіваюцца толькі на адным прадпрыемстве.


“Лякафарба”: 2 тысячы даляраў застаюцца ў ЗША

Паводле выканаўцы абавязкаў намесьніка дырэктара па камэрцыйных пытаньнях “Лякафарбы” Сяргея Дзікага, рашэньне пра санкцыі было прынятае сумніўна, і тое, што ЗША ідуць цяпер насустрач, азначае, што іх грызе пачуцьцё віны.


“Полацк-Шкловалакно”: аб’ём продажаў у ЗША складае каля 5%.

Паводле начальніка ўпраўленьня маркетынгу “Полацк-Шкловалакна” Аляксандра Краско, гэтага рашэньня ЗША на прадпрыемстве чакалі: “Гэта вельмі важнае рашэньне. Бо аб’ём продажаў на рынак ЗША ў нас складае каля 5%. Гэта вялікі аб’ём. Вось на паўгода працягнулі — і лічыце, што гэта 2,5% ад гадавога аб’ёму нашых продажаў у ЗША. Мы гэтага чакалі, да гэтага ўсё і ішло, каб эканоміку з палітыкай не мяшаць".


Леанід Заіка
Заіка: ЗША выканалі ўсе свае намеры

Кіраўнік цэнтру “Стратэгія” Леанід Заіка камэнтуючы гэтае рашэньне адзначыў, што яно адпавядае агульнаму пацяпленьню стасункаў Беларусі з Захадам. Аднак параўнальна з Эўропай, ЗША, мяркуючы па эканамічных сувязях, ставіліся больш жорстка да сытуацыі ў Беларусі.



Вінцук Вячорка
Вячорка: гэта не азначае зьмены палітыкі ЗША адносна Беларусі

Паводле сябра Партыі БНФ Вінцука Вячоркі, тое, што гэта зроблена ўсьлед за рашэньнем ЭЗ адносна візавых санкцый, не азначае зьменаў палітыкі ЗША адносна Беларусі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG