Паводле выканаўцы абавязкаў намесьніка дырэктара па камэрцыйных пытаньнях “Лякафарбы” Сяргея Дзікага, рашэньне пра санкцыі было прынятае сумніўна, і тое, што ЗША ідуць цяпер насустрач, азначае, што іх грызе пачуцьцё віны. Ён адзначыў, што на рынак ЗША прадпрыемства сваю прадукцыю не пастаўляе.
“Некалькі гадоў таму ў нас была адна пастаўка пробная, свотавая, на Сан-Францыска, ня больш за тое. Таму на нас гэтыя захады практычна не ўплываюць”.
Паводле спадара Дзікага, частка ўласнасьці прадпрыемства заблякаваная ў ЗША.
“Дзьве тысячы даляраў яны нам вінныя. Проста заблякаваны адзін плацёж, гэта пробная пастаўка. Памер — 2 тысячы даляраў, калі Амэрыцы ад гэтага будзе лепш, то калі ласка.
Таму гэта настолькі неістотны факт, што аддаваць яму ўвагу няма ніякага сэнсу”.
Тым часам дырэктар прадпрыемства Іван Сідараў сказаў карэспандэнту “Свабоды”:
“Добра. Не перашкодзіць. Гэта нармальна. Гэта адзінае правільнае меркаваньне. Іншага ня будзе”.