Учора нашыя слухачы і чытачы маглі даведацца, у якой атмасфэры адбываліся слуханьні: пад кантролем АМАПу і падстрыжаных пад канадку “валянтэраў”. Сёньня я прапаную вытрымкі некаторых выступленьняў.
З самага пачатку было відаць, што сцэнар добра падрыхтаваны. Першымі выступалі прадстаўнікі міністэрстваў і навукоўцы.
Намесьнік міністра энэргетыкі Беларусі Міхаіл Міхадзюк даводзіў, што альтэрнатыўныя крыніцы атрыманьня энэргіі ў Беларусі неэфэктыўныя, дарагія, што шлях пабудовы АЭС – самы кароткі і эфэктыўны для атрыманьня таннай энэргіі пры хутка разьвіванай эканомікі.
Пры гэтым спадар Міхадзюк спасылаўся на ўсясьветны досьвед, які нібыта сьведчыць аб эфэктыўным разьвіцьці рэгіёнаў і мінімальных экалягічных наступствах:
“Вывучаючы вопыт Францыі і іншых краінаў, нас інфармавалі, што там, у гэтых перадавых краінах, сёньня вядзецца барацьба за будаўніцтва такіх аб’ектаў для таго, каб забясьпечыць якаснае разьвіцьцё рэгіёну”.
У падобным кірунку выступаў кіраўнік унітарнага прадпрыемства “Белэнэргапрам” Уладзімер Баброў. Ён давёў сабраным, што ацэнка ўзьдзеяньня будучай АЭС на асяродзьдзе зьмяшчаецца больш чым на 3 тысячах старонак. Паводле Баброва, вывады што да ўзьдзеяньня аптымістычныя:
“Беларуская АЭС нэгатыўна практычна ня ўзьдзейнічае на фармаваньне ўмоваў і жыцьця людзей у рэгіёне, радыяцыйнае ўзьдзеяньне – нязначнае. Наступствы хімічных і цеплавых узьдзеяньняў на мікраклімат раёну небясьпекі насельніцтву і навакольнаму асяродзьдзю не нясуць”.
Кіраўнік “Белэнэргапраму”, дарэчы, казаў аб наступствах АЭС ужо ў цяперашнім часе.
Асабліва “эфэктна” выступаў прадстаўнік “Росатамэнэрга” Аляксандар Глухаў, які канстатаваў, што плянаваная ядзерная ўстаноўка ў Астраўцы самая бясьпечная ў сьвеце і яе можна выкарыстоўваць на працягу 50-60 гадоў.
Пазьней яго выступ скрытыкаваў Георгій Лепін, чалавек пэнсійнага веку, прафэсар, супрацоўнік Акадэміі навук Беларусі. Лепін згадаў, што сусьветная практыка сьведчыць: такога тыпу рэактары вельмі дарагія і служаць ня болей за 20 гадоў.
У працяг прафэсар патлумачыў сабраным, што цэны на энэргію АЭС даволі дарагія:
“Расея заключае дамову з Турэччынай на будаўніцтва атамнага рэактара, і ў дамове запісаны кошт электраэнэргіі – 21 цэнт. А вось кошт цеплавой энэргіі складае 3 цэнты. Вы адчуваеце, якая розьніца, і якая “танная”энэргія АЭС?”
Асабліва ўражвалі выступы з камсамольскім запалам, чытаныя з паперкі невядомымі ахвотнікамі будаўніцтва АЭС. Яны нагадвалі палымяныя прамовы савецкага часу і мелі эфэкт у залі. Вось да прыкладу:
“Строек много в Беларуси: Минск-арена, очередной ледовый дворец. Строим надежно, крепко, умело. Взялась страна за великое дело – это докажет теперь Астравец (воплескі). И скажем сегодня гордо и смело – АЭС в Беларуси быть”.
Асабліва крытычна і канкрэтызавана выступіў жыхар Варнянаў, былы настаўнік геаграфіі, сябра АГП Мікалай Уласевіч. Ён наўпрост назваў агітацыю праўладных выступоўцаў хлусьнёй. Яму адключалі мікрафон:
“Крывадушнасьцю, якая ўтрымліваецца ў экспэртных заключэньнях, зьяўляецца сьцьвярджэньне, што будаўніцтва АЭС не паўплывае на водную экасыстэму, паколькі нібыта ўсе рэчкі аддаленыя, а найбліжэйшая – Вяльля. Насамрэч самая блізкая рэчка Еўя і яе прыток – Газянка, якая прызнаная самай чыстай і багатай па біялягічным і відавым складзе ўсіх аб’ектаў...” (адключаюць мікрафон)
Голас вядучага: “Уважаемые товарищи, включите пока...”
Нагадаю, што ў залю, дзе адбываліся грамадзкія слуханьні, не маглі трапіць прадстаўнікі шматлікіх экалягічных арганізацыяў, прадстаўнікі дэмакратычных сілаў і грамадзяне, якія актыўна выступаюць супраць будаўніцтва АЭС.
А маскоўскага эколяга Андрэя Ажароўскага, які нібыта хацеў усенародна скрытыкаваць праект “самай надзейнай станцыі”, перад кінатэатрам забралі ў пастарунак і асудзілі на 7 сутак арышту нібыта за лаянку побач з будынкам, дзе праводзіліся слуханьні.
Вось што як ацаніла грамадзкія слуханьні ў Астраўцы эколяг з Горадні Ніна Палуцкая:
“Гэта не грамадзкія слуханьні, а поўная прафанацыя, цынічна арганізаваная. Уся гэтая акцыя непрыманьня людзей, якія думаюць інакш, была добра сплянаваная. Гучалі пустыя словы, а людзям, якія прыехалі зь іншых гарадоў з рэальнымі заўвагамі і прапановамі. проста не далі слова. Гэта быў проста фарс”.

Беларуская АЭС нэгатыўна практычна ня ўзьдзейнічае...

скажем сегодня гордо и смело – АЭС в Беларуси быть...

Гэта быў проста фарс ...