Наша радыё паведамляла ўжо, што ўчора надвячоркам у Рагачове намесьніца старшыні райвыканкаму па ідэалёгіі Рыма Ястрэмская зь іншымі жанчынамі начальніцкага выгляду затрымалі старшыню Гомельскай абласной арганізацыі АГП Васіля Палякова. Апошні раздаваў мінакам улёткі з прапановай рэгіянальнай рады АДС да мясцовых органаў улады вярнуць пэнсіянэрам, студэнтам, школьнікам, інвалідам ільготны праезд у грамадзкім транспарце. Рыма Ястрэмская асабіста выклікала міліцыю, і палітыка адвезьлі ў пастарунак. Сувязь зь ім перарвалася.
Сёньня намесьніца старшыні райвыканкаму Рыма Ястрэмская адмаўляе сваю датычнасьць да затрыманьня палітыка:
“Гэта нейкае глупства. Ня бачыла ні Палякова, ні Інтэрнэту. Яшчэ раз паўтараю: я першы раз чую гэтую інфармацыю — пагляджу, пазнаёмлюся. Я цяпер іншымі пытаньнямі займаюся — у мяне ідзе рада вэтэранаў”.
Пасьля затрыманьня Васіля Палякова трымалі ў пастарунку дзьве гадзіны, а пасьля адпусьцілі:
“Міліцыя склала ў дачыненьні да мяне пратакол агляду месца здарэньня. Такім месцам здарэньня стала, чамусьці, мая тэчка. Міліцыянты забралі некалькі дзесяткаў улётак і крыху больш як тры дзесяткі бюлетэняў”.
Паколькі намесьніца старшыні райвыканкама спадарыня Ястрэмская сьцьвярджае, што не затрымлівала нікога, мы папрасілі Палякова ўдакладніць дэталі інцыдэнту ў Рагачове.
Паводле словаў палітыка, намесьніца старшыні ехала ў аўтамашыне. Убачыўшы Палякова, яна стала махаць рукамі. Легкавік спыніўся, і начальніца порстка накіравалася да распаўсюджвальніка ўлётак:
“Ястрэмская, якая зьяўляецца намесьніцай старшыні райвыканкама, падбегла да мяне й пачала крычаць, ці ёсьць у мяне дазвол, каб нешта ў горадзе рабіць.
Пакуль яна крычала, я даў ёй бюлетэнь, каб яна азнаёмілася. Яна ня стала яго чытаць .
Невядома адкуль зьявіліся іншыя жанчыны і адзін мужчына ў цывільным. Яны ўзялі мяне ў кола. Жанчыны хапалі мяне за рукі, тузалі за тэчку. Я пытаюся: “А хто вы такія?” Адна зь іх адказала: “Я — жанчына”. У яе быў значык дэпутата сельскага савету”.
Пакуль палітык быў у аблозе, намесьніца старшыні выканкама выклікала міліцыю:
“Тут жа пры мне намесьніца старшыні райвыканкама Рыма Ястрэмская патэлефанавала з мабільніка й выклікала міліцыю. Прайшло дзьве ці тры хвіліны — прыехалі двое міліцыянтаў і забралі мяне ў аддзел міліцыі. Учорашнія падзеі ня вельмі добра выглядаюць. Наўрад ці варта намесьніцы старшыні выканкаму бегаць па вуліцы й хапаць людзей за тое, што яны раздаюць улёткі ў абарону насельніцтва.”
Сёньня намесьніца старшыні райвыканкаму Рыма Ястрэмская адмаўляе сваю датычнасьць да затрыманьня палітыка:
Гэта нейкае глупства. Ня бачыла ні Палякова, ні Інтэрнэту.