Сёньня ў другой палове дня ў Рагачове намесьніца старшыні райвыканкама па ідэалёгіі Рыма Ястрэмская з паўдзясяткам іншых жанчын і двума мужчынамі затрымалі старшыню Гомельскай абласной арганізацыі АГП Васіля Палякова. Той раздаваў мінакам улёткі з прапановай рэгіянальнай рады АДС да мясцовых органаў улады вярнуць пэнсіянэрам, студэнтам, школьнікам, інвалідам льготны праезд у грамадзкім транспарце.
Паводле слоў актывіста, з прапановы Ястрэмскай жанчыны абступілі яго ды сталі тузаць за вопратку й тэчку, а пасьля выклікалі міліцыю.
Міліцыянты адвезьлі Васіля Палякова ў пастарунак і запатрабавалі тлумачэньняў.
Пра інцыдэнт актывіст пасьпеў паведаміць радыё “Свабода” па мабільным тэлефоне. На гэтым сувязь абарвалася.