Амбасада Велікабрытаніі ў Менску ў адказ на артыкул, зьмешчаны на сайце Свабоды, паведаміла нашай рэдакцыі, што вітае жаданьне беларускіх заўзятараў паехаць на матч паміж беларускай і ангельскай камандамі. Але разам з тым ахвотныя паехаць павінны былі выканаць патрабаваньні, якія выстаўляюцца да тых, хто хоча атрымаць брытанскую візу.
Паводле амбасады, толькі 14 з больш як 150-ці заўзятараў, якія падавалі дакумэнты на візу, атрымалі адмову – што складае менш як 10%. Усім ім былі асабіста высьветленыя матывы адмовы, – гаворыцца ў паведамленьні амбасады.